💥 Магчымасці кастрычніка: вебінар пра сувязь пластыкавага забруджвання і клімату, курс для кліматычных журналістаў, хакатон сацыяльна значных праектаў
📍 21 кастрычніка — вебінар «Пластык, здароўе чалавека і кліматычны крызіс»
Экалагічная актывістка Эйлін Раян з Beyond Plastics Greater Boston раскажа пра сувязь пластыкавага забруджвання, вытворчасці выкапнёвага паліва і змянення клімату. Асаблівую ўвагу нададуць мікрапластыку, патэнцыйным рызыкам для здароўя і сістэмным рашэнням, якія могуць скараціць вытворчасць і спажыванне пластыку.
❗️Важна: у ЗША мерапрыемства адбудзецца ўвечары 20 кастрычніка, а па мінскім часе — ужо ўначы 21 кастрычніка.
👉
Рэгістрацыя📍 Да 1 лістапада — курс ад кліматычных журналістаў з Оксфарда
На навучанне трапяць 100 чалавек з усяго свету. Досведу ў кліматычнай журналістыцы не патрабуюць, падавацца могуць і пачаткоўцы. Праграма працягнецца 6 месяцаў.
👉
Падрабязнасці📍 Да 25 кастрычніка — хакатон сацыяльна значных праектаў «Кааператыў»
Двухдзённы хакатон для тых, хто хоча запусціць карысную ініцыятыву не ў адзіночку, а ў міждысцыплінарнай камандзе. Падавацца можна з ідэяй, экспертнымі рэсурсамі або канкрэтным навыкам.
👉
Рэгістрацыя