sacral_BY Telegram channel photo

sacral_BY

@belarus_sacralPublic Channel

Lo-fi, турызм, эскапізм. Сувязь: @sacralpost_bot Гутаркі: @sacral_chat Падтрымаць канал голасам: t.me/belarus_sacral?boost

353

Last views

3k (2,987 subscribers)
Members
—
Rating
26
Total Posts
Oct 15, 2026, 4:01 AM
Updated
Apr 8, 2026
Created
Stats

Ви переглядаєте контент українською. Щоб бачити контент іншими мовами, змініть мову сайту.

Channel Information

Channel Information
Channel Namesacral_BY
Username@belarus_sacral
CategoryПодорожі та туризм
Languageукраїнська
CountryУкраїна
Members2,987
Channel TypePublic Channel
Created8 квіт. 2026 р.
Last Updated15 жовт. 2026 р. • 7 днів тому
StatusActive

Ranking

Global Ranking
#217409-39
Language Ranking
#4849+2
Category Ranking
#1686-17

Participant Growth

Total: 3.0K30 Days growth: -60.2%
09/1509/2009/2509/3010/0510/1010/14
Participant Growth - 30 Days
DateSubscribers
15:09:20262,993
16:09:20262,993
17:09:20262,991
18:09:20262,991
19:09:20262,991
20:09:20262,991
21:09:20262,991
22:09:20262,991
23:09:20262,991
24:09:20262,991
25:09:20262,991
26:09:20262,991
27:09:20262,991
28:09:20262,991
29:09:20262,991
30:09:20262,991
01:10:20262,991
02:10:20262,991
03:10:20262,991
04:10:20262,991
05:10:20262,991
06:10:20262,991
07:10:20262,991
08:10:20262,991
09:10:20262,991
10:10:20262,991
11:10:20262,991
12:10:20262,991
13:10:20262,991
14:10:20262,987
Participant Growth - Weekly
DateSubscribers
Week of 06:04:20263,004
Week of 13:04:20263,004
Week of 20:04:20263,004
Week of 27:04:20263,033
Week of 04:05:20263,033
Week of 11:05:20263,044
Week of 18:05:20263,044
Week of 25:05:20263,044
Week of 01:06:20263,062
Week of 08:06:20263,062
Week of 15:06:20263,062
Week of 22:06:20263,062
Week of 29:06:20263,054
Week of 06:07:20263,054
Week of 13:07:20263,054
Week of 20:07:20263,054
Week of 27:07:20263,054
Week of 03:08:20263,022
Week of 10:08:20263,022
Week of 17:08:20263,009
Week of 24:08:20262,998
Week of 31:08:20262,998
Week of 07:09:20262,993
Week of 14:09:20262,991
Week of 21:09:20262,991
Week of 28:09:20262,991
Week of 05:10:20262,991
Week of 12:10:20262,987
Participant Growth - Monthly
DateSubscribers
April 20263,033
May 20263,044
June 20263,062
July 20263,054
August 20262,998
September 20262,991
October 20262,987
Participant Growth - Yearly
DateSubscribers
20262,987

Latest Posts

sacral_BY logo
sacral_BY

17 жовт. 2026 р., 14:58

Photo1/2
Сёння, спадарства, размова на важную тэму.
Вам падабаюцца паштоўкі? Адміну - вельмі. Асабліва, калі яны старыя і паказваюць, як выглядалі розныя мясціны гадоў, скажам, сто назад. Таму даўно чытаю канал "Палявая пошта". Яго аўтар ужо шмат гадоў збірае вінтажныя паштоўкі часоў чорна-белай фотаплёнкі і параўноўвае іх з сучаснымі краявідамі.
Далучайцеся, каб таксама дакрануцца да гэтай захапляльнай гісторыі:
https://t.me/poshtabel
https://t.me/poshtabel
https://t.me/poshtabel
3530045
sacral_BY logo
sacral_BY

15 жовт. 2026 р., 12:03

Photo1/12
#бабруйск #sacral_urban
Пакуль хопіць Грузіі. Вяртаемся да родных краявідаў праз цагляныя фактуры бабруйскай эклектыкі.
4720062
sacral_BY logo
sacral_BY

14 жовт. 2026 р., 11:44

Photo1/20
#мцхета #грузія #sacral_orthodox #sacral_data
Эх, не збіраўся так шмат посціць Грузіі запар, але тут натуральна нагода. Дзяржаўнае сьвята, афіцыйны выходны. І прысвечаны легендарным падзеям і цікаваму месцу.
Гісторыя такая: пасля ўкрыжавання Хрыста, 2 грузінскія габрэі прывезлі ягоную рызу на радзіму. Адзін з іх, Эліёз, падараваў рызу сястры, тая памерла, трымаючы рэліквію ў руках. Так яе і пахавалі. На гэтым месцы вырасла дрэва. У IV ст. цар Мірыян загадаў пабудаваць там царкву, зрубіць тое дрэва, каб атрымаўся слуп. Але пакуль сьвятая Ніно (лічыцца, што яна хрысціла Іверыю\Грузію) не памалілася, нічога не атрымалася.
Вось прыкладна гэтыя падзеі 14 кастрычніка адзначаюць картвелі.
А храм, што пабудавалі, завецца Свеціцхавелі ў горадзе Мцхета. Тая царква да нас не дайшла, бо была драўлянай, а вось гэтая, на здымках, датуецца ХІ ст. Не навабуд таксама, ведаеце.
5680041
sacral_BY logo
sacral_BY

10 жовт. 2026 р., 13:09

Photo1/18
#тбілісі #грузія #гара_цэгла #sacral_museum #sacral_orthodox Калі такія справы (разабраліся і з Жылічамі), то прапаную зноў вярнуцца ў знаёмы тбіліскі музей этнаграфіі. У адрозненні ад нашага «Азярца», драўляных цэркваў сюды не завезлі. Затое ёсць руіны мураванага…
6900037
sacral_BY logo
sacral_BY

07 вер. 2026 р., 19:38

Photo
#жодзішкі #sacral_urban #sacral_catholic #гара_цэгла?
Калі звонку будынак палацу/калегіюму асабліва не вылучаецца адметнасцю, то ўнутры пануе іншы настрой. Тут літаральна спляліся эпохі і атмасферы. Скляпенні ды аголеныя муры нагадваюць пра братоў-езуітаў з іх змрочнай рэпутацыяй патаемнасці і ўсёмагутнасці. Рэшты познясавецкіх інтэр’ераў медычнай установы таксама ня тое, каб задавалі тон жыццясцьвярджальнасці. Усё як любім. (Я люблю. А вы?)
Тут, канешне, і шляхецкая рэзідэнцыя была, толькі дух сармацкай урачыстасці выветрыўся тут цалкам. Але жыццё ня знікла. Працяг будзе.
3770044
sacral_BY logo
sacral_BY

07 вер. 2026 р., 19:38

#жодзішкі #sacral_catholic Прыплылі ў Жодзішкі. Ч\б-здымак з папярэдняга допісу паказвае ня толькі нямецкі мост, але і краявід гэтай вёскі. А на ўзвышшы касцёл, які сёння пакажу ў яго сучасным выглядзе. Найсвяцейшай Тройцы☝️ Самі Жодзішкі ўпершыню згадваюцца…
4310041
sacral_BY logo
sacral_BY

23 серп. 2026 р., 15:01

Photo
Раптоўна перарываю цішыню нашага тэлеграмнага эфіру. А то ўжо неяк няёмка перад паважанымі чытачамі.
Справаздача: насалоджваюся апошнімі днямі водпуску. Ёсць пэўны рэзерв матэрыялаў, што чакаюць сваёй чаргі быць апублікаванымі (файлы сакралштэйна). Але пакуль пакажу чым займаўся апошні тыдзень. О, так! У 2026-м наведаў нарэшце сонечную Грузію. У тэматыку канала яна ўпісваецца дрэнна (як Турэччына ці Азербайджан🙄), але як тут стрымацца, калі старажытныя грузіны добра ўмелі ня толькі ў вінаробства, смачную кухню, але і ў прыгожую архітэктуру. Праваслаўную☝️што як старажытнаруская, паходзіць з Візантыі (вось і знайшоў сувязь, нацягнуў саву, так бы мовіць).
Таму буду часам разбаўляць асноўны кантэнт мураванымі цікавосткамі прыгажуні Сакартвэла.

Напрамак даволі папулярны. Хто таксама бываў? Стаўце рэакцыю 🤝
4310056
sacral_BY logo
sacral_BY

23 серп. 2026 р., 15:01

Photo
#sacral_data
Сёння давайце ўспомнім аднаго ўраджэнца Валожына. 4 жніўня 1838 года з'явіўся на свет хлопчык Юзаф з роду Беркманаў – шведы, што аселі ў Рэчы Паспалітай некалькі стагоддзяў назад.
Як гэта заведзена, юны шляхцюк праводзіў час атрымліваючы адукацыю. Прыродазнаўчую, але і цікавіўся мастацтвам.
А ў 1863 годзе ўзяў удзел у паўстанні. Паранены ўзяты ў палон і асуджаны на 4 гады катаргі.
І вось галоўная нагода ўспамінаў Юзафа Беркмана: ён пакінуў нам пэўныя мастацкія творы. Прысвечаныя пераважна падзеям і побыту сасланых паўстанцаў. Маляваць ён пачаў яшчэ падчас этапу, але самы прадуктыўны перыяд пачаўся пасля 1866 году, калі катаргу замянілі на пасяленне і спадар Юзаф разам з мастаком Станіславам Уронскім адкрылі ў Іркуцку мастацкую майстэрню.
Падчас высылкі Ю.Б. перасякаўся з https://telegra.ph/Benedykt-Dyboўskі-01-18 і нават рабіў ці то здымкі, ці то малюнкі для апошняга.

А вось тут альбом з малюнкамі Юзафа Беркмана, што атрымалася знайсці на абшарах👇
https://teletype.in/@sacral_by/3H4eUgoT8Xm
9280053
sacral_BY logo
sacral_BY

23 серп. 2026 р., 15:01

Photo
#полацк #sacral_museum
Працягваем шпацыр па полацкай мастацкай галерэі і пошукі слядоў Алеся Шатэрніка. А вось жа і яго "Дрыгавічы"! Ды парачка прац прысвечаных ранняй гісторыі нашых абшараў.
Але агулам, кантэнт тут разнастайны. Акрамя мастацкага мастацтва можна паразглядаць скляпенні і памацаць сцены XVIII ст. былога калегіюма. І чаго раней сюды не завітаў?
9480053
sacral_BY logo
sacral_BY

20 трав. 2026 р., 17:46

Photo
#sacral_data
18 траўня 1910 г. памерла польская (па версіі палякаў) і беларуская (па версіі беларусаў) пісьменніца Эліза Ажэжка. Нарадзілася яна ў 1841 годзе на Гарадзеншчыне, вучылася ў Варшаве, шмат жыла на Берасцейшчыне, перажыла высылку ў Пермскую губерню. Пісала па-польску. Ну, давайце лічыць яе польска-беларускай.
Дарэчы, памерла ў Горадні, там жа і пахаваная на . Вось яе помнік. Яе і другога мужа.

Шчыра кажучы, чытаў ня шмат у яе. «Дзюрдзі» ды «Мэір Эзофавіч» калісьці. А вы чыталі штосці?
4200054
sacral_BY logo
sacral_BY

20 трав. 2026 р., 17:46

#waldmachtfrei
Даўно не было рыштункавай рубрыкі. А тут вось нагода з'явілася. Назьбіраў пэўных рэчаў і пайшоў у лес. Разам з краявідамі падзівіцеся, што атрымалася.
1. Канешне, пры такім надворʼі было празмернасцю, але вось узяў і ўсталяваў тэнт, 3х4м. Па зразумелых прычынах ня ведаю яго сапраўднай трываласці да дажджу, але хавацца будзе зручна. Нават з маленькай кампаніяй 3-4 асобы. Думаў, ці не заночыць без другога слою на намёце, але спужаўся, што ноччу ці раніцою будзе халадно ды вельмі волка. Нічога, яшчэ паспрабую. Сапраўды цікавае пытанне: як сушыць на балконе гэтыя 12 квадратаў? (набыў за 55р.)
2. Новая, так бы мовіць, кухня. Інтэграваная сістэма гатавання. Кацялок з радыятарам, газавы пальнік, падстаўка пад балон. FireMaple – кітайскі (і больш танны) аналаг Jetboil. Бачыў раней гэтую рэч у справе і вырашыў адмовіцца ад ультра-лёгкай тытанавай BRS у бок больш практычнай. Грэе хутка і эканомна, эрганамічна складваецца разам з балонам, выглядае прыгожа! У камплекце ёсць падстаўка на пальнік для іншага посуду акрамя роднага рондаля. (на 1 літр каштаваў каля 200 р.)
3. На здымках яшчэ можаце заўважыць плястыкавую лічынку стала. Рэч цікавая, але ня вельмі практычная. Дакладней так: вельмі зручна ператвараецца ў бязважкі аркуш і хаваецца дзе заўгодна, каштуе 20 р. Але трэба разумець, што багаты стол на гэтым не накрыеш. Так, міску паставіць і кубак. Пажадана паасобку. Пэўная зручнасць у гэтым ёсць. Дарэчы, існуюць міскі, кубкі такога ж кшталту.
У каментары напішу яшчэ пра адно набыццё. Бонусам, так бы мовіць. Бо не зфотаў у натуральным асяроддзі.

А яшчэ нагадаю пра ранейшыя допісы, прысвечаныя рыштунку, якім карыстаўся\карыстаюся ў падарожжах:

Не даю спасылак, бо на маркетплэйсах тавары з'яўляюцца і знікаюць з зайздроснай хуткасцю, але калі ёсць пытанні, прапановы, давайце абмяркуем.
8070043
sacral_BY logo
sacral_BY

20 трав. 2026 р., 17:46

#лыскава #гара_цэгла #sacral_catholic
Кожная руінка па-свойму прыўкрасная, але рэдка іх можна назваць унікальнымі. Голыя муры з рэшткамі тынкоўкі. Цудоўна, калі захаваўся дах, купалы ці нават мармуровыя пліты ды недабітыя алтары. А вось каб захаваліся нейкія роспісы... У галаву прыходзіць толькі Але паглядзіце што тут у нас? Тат-так, шмат фрагментаў там-сям. На жаль, не знайшоў інфы, калі зроблены роспісы. Улічваючы пажары, перабудовы ў праваслаўную царкву і наадварот (дарэчы, вежа з'явілася толькі ў пачатку ХІХ ст.), наўрад ці малюнкі равеснікі храму. Але сеціва паведамляе, што частка выканана ў стылі грызайль – манахромны стыль, што імітуе скульптурны рэльеф. Але ж на здымках бачым адценні больш, чым аднаго колеру. Ну ладна, хай мастацтвазнаўцы рассудзяць.

Алтарныя калоны тут і на здымках папярэдняга допісу выглядаюць мармуровымі, але гэта таксама размалёўка. А яшчэ ў папярэднім допісе насупраць храма бачны будынак. Ён таксама з XVIII ст. Былы жылы корпус кляштра кангрэгацыі манахаў-місіянераў (лазарысты?). Пабудова больш утылітарная, таму зараз выглядае ня толькі дагледжана, але і ўтрымлівае ў сябе мясцовую лякарню.
1,0200044
sacral_BY logo
sacral_BY

06 трав. 2026 р., 03:27

#лыскава #гара_цэгла #sacral_catholic
Давайце паглядзім сёння на руіны храма XVIII ст. Знаходзіцца былы касцёл у вёсцы Лыскава Пружанскага раёну, недзе паміж... нават ня ведаю, да чаго тут прывязацца? Непасрэднай дарогі да нейкіх значных населеных пунктаў быццам і няма, без чыгункі побач. Магчыма таму доўгі час не атрымлівалася сюды трапіць, пры тым, што жаданне такое маецца вельмі даўно.
А што такога? Хіба мала ў нас барокавых руінаў? У тым ліку тых, што даўно свяціліся на канале.
Па-першае, мала, трэба яшчэ! Кожны занядбаны храм - асобны скарб, прыгажосць, уражанні, што атрымалася займець, пакуль яно ўсё не развалілася. Па-другое, гэты касцёл мае рэдкую для такіх будынкаў асаблівасць. Але ў лепшых традыцыях стварэння інтрыгі, пра яе распавяду і пакажу ў наступным допісе. А пакуль старажытныя муры.
Магчыма, нехта ўжо ведае ці нават бачыў уласнымі вачыма?

Дарэчы, трапіць у Лыскава атрымалася амаль выпадкова. Везлі мяне на аўта па іншых справах і вёска трапілася на шляху. Запатрабаваў прыпынак і ніхто са спадарожнікаў аб гэтым не пашкадаваў. Спадзяюся, і вы не пашкадуеце аб змарнаваным часе на прагляд здымкаў.
5320047
sacral_BY logo
sacral_BY

19 квіт. 2026 р., 05:01

#sacral_data
Сёння ўспамінаем славутага навукоўца з ХІХ ст. народжанага 18 красавіка 1838 г. у маёнтку Адамарын (суч. вёска Дубрава) – Уладзіслава Дыбоўскага. На канале ўжо былі прысвечаныя яму павярхоўныя допісы: шляхціц, даследчык, трошкі паўстанец, брат выбітнага навукоўца!
Звычайна Уладзіслаў трошкі схаваны ў цені брата Бенедыкта, які шмат падарожнічаў, шмат дзе працаваў і выкладаў. Пра Бенедыкта інфармацыі можна знайсці быццам значна больш.
Уладзіслаў быў чалавекам хваравітым і яму не «пашчасціла» быць сасланым у далёкія Сібіры-Байкалы, яго дзейнасць была больш кабінетнай (хаця ён шмат працаваў з раслінамі Наваградчыны), але гэта ня значыць, што ягоны ўклад у навуку быў менш вартым.
Зноў жа, ня будзем сёння засяроджвацца на пераліку дасягненняў і рэгаліяў, а пашукаем цікавыя факты з жыцця чалавека. Асобы. Пачнем з далечыні. Вось трошкі складанасцяў з хворага дзіцячага жыцця, якія выглядаюць жахліва, але і трошкі іранічна з вышыні сучаснага чалавека:

У Менску быў скліканы кансіліум, які вырашыў, што дзіцяці трэба лячыць электрычнасцю. У Ваньковічаў у Сляпянцы, паблізу горада, была электрафорная машына з вялікім шкляным кругам[😮...] Дзіця клалі на ізаляваны столік, круцілі кола і пускалі ток праз апухлую хворую нагу. Калі гэткае лячэнне не дапамагло, сказалі, што трэба звазіць малога пацыента ў Вільню...

Наступным лекарам стаў нейкі Іцэк з Івянца. Сродак, які ён рэкамендаваў, было абкладанне хворай нагі тоўчанымі рачнымі ракамі. Калі не дапамагло, Іцэк сказаў, што ён ведае яшчэ больш дзейсны сродак, менавіта – вараныя мазгі зайцаў.

Калі лячэнне спынілі, дзіця паволі, вельмі паволі пачало вяртацца да нармальнага стану🫤

Інфа паводле кнігі «Рыцар навукі з Нянькава». Вось такое сёння. Калісьці працягнем цікавыя ўспаміны з жыцця славутага земляка.
3360029
sacral_BY logo
sacral_BY

19 квіт. 2026 р., 05:01

Photo
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium
Пасля далучэння заходняй Беларусі ў 1939 годзе да СССР ў палацы адкрылі лякарню. Так яна і праіснавала (з перарывам на Другую сусветную вайну) да нашых дзён. Ну як да нашых? Як бачыце, ад лякарні тут зараз толькі змрочная атмасфера хорараў.
Працяг будзе.
4330051
sacral_BY logo
sacral_BY

19 квіт. 2026 р., 05:01

Photo
#поразава #гара_цэгла #sacral_dominium
Ох, усе папярэднія часткі вёскі Поразава, канешне, вартыя допісаў на канале, але сёння мы з вамі падышлі да таго, дзеля чаго ўвогуле задумвалася паездка. Шыкоўны помнік драўлянага дойлідства – палац ХІХ ст. маёнтка Багудзенкі, што налажыў роду Бутаўт-Андрайковічам. Па прозвішчы відаць, шляхта мясцовая. Насілі модны герб «Грыф», а радавод вялі ажно ад князя Гедыміна. Палац пабудаваны пры спадары Тадэвушы, які, як кажуць легенды, быў чалавекам паспяховым, уплывовым і першым у ваколіцах (цікава, наколькі шырокіх?) набыў аўтамабіль.
Ну, вінтажны кабрыялет перад фасадам дакладна б зрабіў кампазіцыю цікавейшай.
7160055
sacral_BY logo
sacral_BY

08 квіт. 2026 р., 11:15

Photo
#поразава #sacral_catholic Касцёл арханёла Міхаіла пабудавалі ў 1828 годзе. Помнік класіцызму. Стыль мала, што сур'ёзны, дык яшчэ бутавы мур дадае нейкай хтанічнай суворасці. Жорстка і палельна-перпендыкулярна. Усё ў духу нашчадкаў Палемона, што засвоіўшы…
3890033
sacral_BY logo
sacral_BY

08 квіт. 2026 р., 11:15

#sacral_data
4 красавіка 1683 года пайшоў з жыцця Багуслаў Казімір Маскевіч. Нарадзіўся ён у маёнтку што на Наваградчыне. А вось дзе і як памёр - невядома. Шкада, не было каму пра гэта напісаць (ці не дайшоў [да мяне] дакумант). Але самога сабжа сёння згадваю праз тое, што пісаць ён любіў і пакінуў нам цікавыя ўспаміны пра ўласнае жыццё і падзеі ў Рэчы Паспалітай XVII ст.
Ён ужо пра аблогу Бабруйску падчас казацкага паўстання Хмяльніцкага. Уласна, першы дыярыюш (то-бок, дзённік), які дайшоў да нас, прысвечаны тым падзеям і ягонаму ў іх удзелу ў 1643—1649 гг.
Другі дыярыюш прысвечаны захопу Іванам Хаванскім тэрыторыі Беларусі ў часы 13-гадовай вайны і сканчаецца на перамозе польска-літоўскага войска ў бітве пад Палонкай ў 1660 годзе.
Вось вам некалькі цытатак без кантэксту, дзеля ўзбуджэння жадання азнаёміцца (а ў каментарах будзе само чытво😉):

Я, Маскевіч, ашмянскі маршалак, страціўшы коні (бо ўжо ўвосень паздыхалі) i хлеб праз неўраджай, быў вымушаны застацца ў той грамадзе з панам падсудкам, на што не магу скардзіцца, бо ўсе мы штодня былі ў небяспецы. I калі б нашыя войскі прамарудзілі яшчэ тыдзень, усіх нас аддалі б пад меч. То хай будзе Богу хвала, што прыспешыў нашае войска i даў яму хуткую перамогу над непрыяцелем.
Сапраўды, пра яго сказана даўней: князь золатам напісаў, a ваявода лайном запячатаў
прапаршчык Васіль Падрэзаў прапанаваў быў, зрабіўшы ўначы вылазку з замка, усіх выразаць. Але капітан строга яму тое забараніў, i ўначы яны пабіліся між сабою. Капітан усё ж перамог i не дазволіў, з ласкі Божай, учыніць разні i вылазкі з замку.
Падчас таго штурму забілі некалькі вусатых баб, якіх нашыя бачылі пазней, прагульваючыся.
Спачатку я не хацеў піць, а калі той змусіў просьбай, то добра - хаця i навобмацак падпіў. Аж пад вечар ад таго мёду зрок мой паправіўся, i тая [немач] больш не вярталася.
Думаў, прачытаўшы дыярыюш, што складу нешта прыгожа-паслядоўнае з успамінаў, але сьмерць, як заўжды, заспела знянацку, сіл і часу разбіраць свае старыя нататкі не было, таму вось так. Але чытво займальнае. Раю.
7310048
sacral_BY logo
sacral_BY

08 квіт. 2026 р., 11:15

Photo
#поразава #sacral_catholic
Касцёл арханёла Міхаіла пабудавалі ў 1828 годзе. Помнік класіцызму. Стыль мала, што сур'ёзны, дык яшчэ бутавы мур дадае нейкай хтанічнай суворасці. Жорстка і палельна-перпендыкулярна. Усё ў духу нашчадкаў што засвоіўшы нашыя лясныя парадкі, не забыліся эстэтыкі сваіх паўднёвых продкаў.
Але кажуць, што ўнутры прыхаджанаў чакае вясёлы барочны алтар (мяне не чакаў, было зачынена). Цікава, адкуль ён зʼявіўся? Стары драўляны храм згарэў яшчэ ў канцы XVIII ст.
Дарэчы, першы касцёл у Поразаве зʼявіўся ў далёкім 1460 годзе, пры каралі і князі Казіміры Ягайлавічы. Салідны ўзрост, улічваючы марудны распаўсюд парафіў у ВКЛ за межамі вялікіх адміністрацыйных цэнтраў. Каралеўскае мястэчка, што скажаш…
8210048
sacral_BY logo
sacral_BY

08 квіт. 2026 р., 11:15

Photo
#поразава #sacral_catholic #sacral_graveyard
У адрозненні ад папярэдняга допісу, сёння гаворка пойдзе пра асобу, якая мае непасрэднае дачыненне да пахавання на здымках. Вось толькі пра жыццё чалавека гэтага вядома значна менш. Калі шчыра, амаль нічога.
"Казімір Шалкевіч. Герой паўстання 1863 году. Польская рэспубліка." - напісана на крыжы. Калі нарадзіўся? Кім быў? У які момант загінуў? Не зразумела. Крыж, відаць, усталявалі ў міжваенны час.
Кажуць недзе тут жа пахаваны іншы паўстанец Ян Дзьмухоўскі. Але яго магілу не бачыў. У час наведвання нават ня ведаў пра яе. Таму ня ведаю пра яе лёс і стан.
Як гэта часта здараецца, калі няма непасрэдных фактаў, жыццё падкідвае нешта ўскоснае. Напрыклад, сёння яно https://porozowo.blogspot.com/2015/06/zhiteli-porozovo-v-vosstanii-1863-1864.html трошкі статыстыкі пра ўдзел жыхароў мястэчка ў тым паўстанні:
- 111 сялян атрымалі штрафы за дапамогу паўстанцам;
- 4 далучыліся да паўстанцаў;
- 7 чалавек былі высланы ў аддаленыя губерні імперыі (пераважна сяляне, 2 ксяндзы і шляхцянка), а 3, па стане на 1867 год, былі пад наглядам паліцыі.
Вось.
1,0400041

Showing 26 of 26 posts

Rating

Login required

Frequently Asked Questions

Про що Telegram-канал sacral_BY?+

sacral_BY (@belarus_sacral) — Telegram-канал у категорії Подорожі та туризм на tgdio. На профілі є рейтинг, відгуки, ранг і свіжі пости — вирішіть перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 2 987 підписників.

Як приєднатися до sacral_BY (@belarus_sacral) у Telegram?+

Відкрийте профіль каналу на tgdio, натисніть Join / Open in Telegram і підпишіться на @belarus_sacral безкоштовно.

Чи варто підписуватися на sacral_BY (Подорожі та туризм)?+

На tgdio можна перевірити рейтинг, відгуки, ранг і пости sacral_BY перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 2 987 підписників. Порівняйте з подібними каналами Подорожі та туризм.

Де дивитися статистику та пости sacral_BY?+

На tgdio відкрийте сторінку @belarus_sacral: статистика підписників, ранг, рейтинг і пости. Посилання Stats показує графіки зростання.