Сітуацыя: вяртаешся з паездкі на ровары, з паходу ці падарожжа 🧳. Фоткі ёсць, эмоцыі свежыя, а расказаць пра гэта лянота ці няма часу. Патрэбна сесці, прыдумаць тэкст, адабраць фота, апублікаваць усюды, дзе толькі можна... і ў выніку так нічога і не публікуецца. Праз тыдзень ужо і сам забыў, што там было.
Я раней пісаў тут маленькі тызер са спасылкай, апошняя публікацыя ў канале так сама адрозніваецца ад папярэдніх і гэтаму ёсць нагода. На працягу некалькіх месяцаў павольна, а апошні месяц актыўна, я рабіў свой pet-праект, які павінен дапамагчы вырашыць праблему забытых паездак і я нарэшце хачу пра яго расказаць 🚀.
Я зрабіў бота ў Telegram з mini-app унутры, які бярэ руціну па падрыхтоўцы і публікацыі на сябе. Актыўнасць падцягваецца са Strava аўтаматычна, або дадаеш уручную файлам, потым дадаеш фота з паездкі, штучны інтэлект прапануе чарнавік загалоўка і апісання, які застаецца толькі паглядзець, падправіць пры жаданні і апублікаваць у свой Telegram-канал ці Instagram і Threads.
Ідэя простая: кожная паездка заслугоўвае, каб пра яе расказалі, а дэвіз гучыць як "Ride → Write → Share". Называецца RideStory.
Зараз праект на этапе pre-launch. Я збіраю спіс чакання, каб паступова адкрываць доступ. Калі тэма блізкая – далучайцеся праз @ridestorybot
P.S. Хто ўжо далучыўся раней і жадае паспрабаваць, напішыце ў асабістыя, дам доступ, бо інтэграцыя са Strava пакуль абмежавана 10-цю атлетамі.











