ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ Telegram channel photo

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

@volnaja_belarusPublic Channel

Беларускі вызвольны рух Вольная Беларусь. Сайт Руху: https://www.bns-volnayabelarus.org Чат: https://t.me/chat_vb

Free FireукраїнськаУкраїна

153

Last views

1k (1,043 subscribers)
Members
—
Rating
108
Total Posts
Oct 19, 2026, 3:38 PM
Updated
Oct 12, 2025
Created
Stats

Ви переглядаєте контент українською. Щоб бачити контент іншими мовами, змініть мову сайту.

Channel Information

Channel Information
Channel NameВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ
Username@volnaja_belarus
CategoryFree Fire
Languageукраїнська
CountryУкраїна
Members1,043
Channel TypePublic Channel
Created12 жовт. 2025 р.
Last Updated19 жовт. 2026 р. • 3 дні тому
StatusActive

Ranking

Global Ranking
#330988-825
Language Ranking
#7337+1
Category Ranking
#1498-3

Participant Growth

Total: 1.0K30 Days growth: -171.6%
09/2009/2509/3010/0510/1010/1510/19
Participant Growth - 30 Days
DateSubscribers
20:09:20261,060
21:09:20261,060
22:09:20261,060
23:09:20261,060
24:09:20261,057
25:09:20261,057
26:09:20261,057
27:09:20261,057
28:09:20261,057
29:09:20261,057
30:09:20261,057
01:10:20261,057
02:10:20261,057
03:10:20261,057
04:10:20261,057
05:10:20261,057
06:10:20261,057
07:10:20261,057
08:10:20261,057
09:10:20261,057
10:10:20261,057
11:10:20261,057
12:10:20261,050
13:10:20261,050
14:10:20261,050
15:10:20261,050
16:10:20261,050
17:10:20261,050
18:10:20261,050
19:10:20261,043
Participant Growth - Weekly
DateSubscribers
Week of 30:03:20261,048
Week of 06:04:20261,047
Week of 13:04:20261,041
Week of 20:04:20261,039
Week of 27:04:20261,039
Week of 04:05:20261,038
Week of 11:05:20261,038
Week of 18:05:20261,038
Week of 25:05:20261,051
Week of 01:06:20261,051
Week of 08:06:20261,051
Week of 15:06:20261,051
Week of 22:06:20261,045
Week of 29:06:20261,045
Week of 06:07:20261,045
Week of 13:07:20261,048
Week of 20:07:20261,052
Week of 27:07:20261,050
Week of 03:08:20261,050
Week of 10:08:20261,062
Week of 17:08:20261,062
Week of 24:08:20261,058
Week of 31:08:20261,060
Week of 07:09:20261,060
Week of 14:09:20261,060
Week of 21:09:20261,057
Week of 28:09:20261,057
Week of 05:10:20261,057
Week of 12:10:20261,050
Week of 19:10:20261,043
Participant Growth - Monthly
DateSubscribers
April 20261,039
May 20261,051
June 20261,045
July 20261,050
August 20261,058
September 20261,057
October 20261,043
Participant Growth - Yearly
DateSubscribers
20261,043

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1❗️ 7 студзеня, Варшава — ПРЭЗЕНТАЦЫЯ КНІГІ ЗЯНОНА ПАЗЬНЯКА4.2K
  2. #2Аб ролі наёмнікаў у палітыцы3.1K
  3. #3Новую кнігу Зянона Пазьняка можна замовіць анлайн у краме Vyraj з даст3.1K
  4. #4📌 "Стаць у праломе мура"3.0K
  5. #5❗️❗️ УЖО ЗАЎТРА❗️❗️2.9K
  6. #616 студзеня ў Беларускім Доме адбылася сустрэча былых палітзьняволеных2.9K
  7. #7❗️СУБОТА, 21 ЛЮТАГА, ВАРШАВА2.6K
  8. #8❗️НЯДЗЕЛЯ, 29 САКАВІКА, ВАРШАВА2.4K
  9. #9💪Ваяры Беларускага Добраахвотніцкага Корпусу віншуюць Зянона Станісла1.9K
  10. #1024 красавіка нарадзіўся беларускі нацыянальны лідар, кіраўнік Вольнай 1.9K

Latest Posts

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

14 жовт. 2026 р., 22:54

Тут хачу падкрэсьліць яшчэ адзін важны фэнамэн гэтай карыснай беларускай працы. Альманах «Беларус», як я ўжо адзначыў, заснаваў і вось ужо 20 гадоў рыхтуе, зьбірае творы, кампануе і якасна выдае адзін чалавек – Марат Клакоцкі. Большай часткай ён працуе вахтавым мэтадам у моры, на караблі, і там, часта начамі, стварае гэты альманах. Тут вялікая, пастаянная і сістэмная шматгадовая праца, прытым – валанцёрская, на грамадзкіх пачатках, якая дае добры плён. Спадар Марат ёсьць, як кажуць, тыповым беларусам. Сьціпласьць і стрыманасьць – асноўная рыса. Ён не рэклямуе сябе, не выстаўляе гучна сваю працу і не дае сабе завышаную ацэнку. Іншым беларусам таксама няма часу пра тое казаць. І гэта не дакор. Бо мусілі б быць інстытуцыі.

Альманах «Беларус», які ўжо 20 гадоў выдае спадар Клакоцкі, -- гэта вялікі ўклад у Беларушчыну, у Беларускую літаратуру і ў Беларускае пісьменства ў цяжкім для Бацькаўшчыны часе. Хвала такім беларусам і такім справам, якія рэальныя – і даюць плён!

Зянон ПАЗЬНЯК
13.10 2026.
1530017
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

14 жовт. 2026 р., 22:54

Photo
НЕКАЛЬКІ СЛОЎ ПРА БЕЛАРУСКАЕ ПІСЬМЕНСТВА Ў ЗАМЕЖЖЫІ ЛІТАРАТУРНЫ АЛЬМАНАХ «БЕЛАРУС»

У беларускай нацыянальнай эміграцыі была сваістая культурная асаблівасьць. Там, дзе зьбіраліся хоць некалькі беларусаў, – адразу пачыналі выпускаць часопісы, альманахі, зборнікі, «лісткі», словам – друкі. І калі не было ніякіх матар“яльных і вытворчых магчымасьцяў, то пісалі рукапісныя часопісы. Гэта найбольш мяне ўразіла, калі я ў Штатах упершыню пазнаёміўся з такім самвыданьнем.

А быў ў Нью-Ёрку такі вядомы беларус Аляксандар Міцкевіч – пляменьнік Якуба Коласа. Мы былі зь ім у вельмі добрых адносінах. Ён, будучы ўжо на пэнсіі, сам выпускаў беларускі пэрыядычны інфармацыйны часопіс «Весткі і паведамленьні», перадрукоўваў на ксэраксе розныя беларускія матар’ялы, пісаў зацемкі і рассылаў свой часопіс у канвэрце па пошце ў дзясяткі беларускіх адрасоў па ўсім сьвеце вядомым яму беларусам. Так спадар Аляксандар памнажаў беларускую асьвету ў даінтэрнэтны час, і нават на пачатку Інтэрнэту.

Яго друкаваную справу ведалі і чыталі (у мяне засталося шмат асобнікаў). Пазьней, калі спадар Аляксандар ужо ня жыў, тады іншы асьветнік і патрыёт Марат Клакоцкі працягнуў яго справу і на працягу больш 10-ці гадоў па-валанцёрску друкаваў «Весткі і паведамленьні», рэгулярна, раз у месяц, на крэйдавай паперы з каляровым друкам.

Але я тут хачу сказаць пра іншую асаблівасьць, якая здаўна ёсьць традыцыяй беларускага Адраджэньня. У 2007 годзе Марат Клакоцкі пры спрыяньні газэты «Беларус» заснаваў і пачаў выпускаць у Нью-Ёрку літаратурны альманах «Беларус». У прадмове напісана: «Альманах «Беларус» быў задуманы для таго, каб даць магчымасьць беларускім творцам, і ужо вядомым, і, што вельмі важна, толькі пачынаючым, якія жывуць у замежжы і ня маюць магчымасьці друкавацца на Бацькаўшчыне, пазнаёміць чытачоў са сваімі літаратурнымі спробамі. Спадзяюся, што гэтае прызначэньне альманах выканае і адкрые дарогу ў вялікую літаратуру не аднаму таленту.»

Падыход такі: можа друкавацца кожны беларус, што жыве за мяжой. Прытым у альманаху друкуюць так, як напісаў аўтар. Літаратурная рэдактура ня робіцца, толькі граматычная карэктура. Такой свабоды друку, відаць, няма ў сьвеце нідзе (хоць рэдактура часам патрэбная).

Альманах выходзіць раз на год аб“ёмам у 450-480 старонак. Тут друкуюцца дзясяткі аўтараў. Прытым, дзякуючы альманаху, некаторыя беларусы пачалі творча пісаць упершыню ў жыцьці. І вельмі цікава і сьвежа ўсё ў іх пайшло. Тут і вершы, і апавяданьні, аповесьці і ўспаміны, эсэ, інтэрв“ю, замалёўкі, п“есы і драмы. Як паглядзіш – дык якія здольныя нашы беларусы! І галоўнае – усё пішацца прыстойна, адказна, сур“ёзна, патрыятычна і добра па-чалавечы. Выдрукавана ўжо ў простым і прыгожым афармленьні 19 гадавікоў. У канцы гэтага года будзе 20-ы асобнік.

Ёсьць шмат пастаянных аўтараў, і кожны раз зьяўляюцца новыя. Усіх не пералічыш, але «наўськідку» адзначу такіх ужо літаратурна вядомых асобаў як Сяргей Сокалаў-Воюш, Пётра Мурзёнак, Макс Шчур, Сяргей Панізьнік, Юры Шамецька, Якуб Лапатка, Віталь Зайка, Віктар Едзіновіч, Анхэля Эсьпіноза Руіз, Алег Мінкін, Алег Аблажэй, Іна Снарская, Алесь Тарановіч, Васіль Філіпенка, Сяргей Капытка, Сьвятлана Кабанава, Алесь Хацкевіч, Воля Бромэн, Максім Шэвехман, Алесь Пазьняк, Галіна Пазьняк і дзясяткі іншых. (Альманах дае сьпіс сваіх аўтараў, іх больш васьмідзесяці.)

Бяда, аднак, у тым, што цяпер за мяжой мы, беларусы, ня маем сваіх літаратурна-дасьледчых інстытуцый і, на жаль, -- літаратурнай крытыкі. Аўтары пішуць добрыя тэксты, але літаратурна асэнсаваць іх, апісаць пра творчасьць беларусаў за мяжой, практычна, няма каму. Тым часам у акупаванай праз лукашысцкі рэжым Беларусі тое што добрае беларускае літаратурнае -- разбурана, забаронена і працягвае разбурацца.

Літаратура без літаратурнай тэорыі і без літаратурнай крытыкі, практычна, невядомая і ня можа плённа разьвівацца, нават калі б існавалі масавыя чытачы. А іх таксама (тых, што чытаюць) за мяжой ня шмат, бо й наклад літаратурнага друку таксама не вялікі. А тым часам творы ў альманаху добрыя, узроўневыя, літаратурна цікавыя і галоўнае – беларускія.
1500018
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

14 жовт. 2026 р., 22:54

Пра пераслед фонду "Kamunikat.org" і яго старшыні Яраслава Іванюка

Большасьць маіх кніг даступныя на сайце фонду Kamunikat.org, які, фактычна, служыць беларускай анлайн-бібліятэкай. Прэзыдэнтам і заснавальнікам гэтай бібліятэкі зьяўляецца вядомы беларускі культурны дзеяч Яраслаў Іванюк.

У траўні гэтага года я даведаўся, што ў ноч з 6 на 7 траўня 2026 года адбылася самая зьнішчальная кібер-атака ў гісторыі Kamunikat.org. Сэрверы былі сьцертыя, і доступ да больш чым 70 000 сабраных матэрыялаў быў часова страчаны.

Гэта вельмі кепская навіна для беларускай літаратуры і культуры. Напад на сэрвер зьяўляецца часткай агрэсіі антыбеларускага рэжыму Лукашэнкі, які, фактычна, вядзе гібрыдную вайну супраць уласнага народа і, перш за ўсё, у інтарэсах Масквы. Рэжым называе незалежную культурную і выдавецкую дзейнасьць «экстрэмісцкай дзейнасьцю».

Мы назіраем такое варварства ўжо даўно. Аднак некалькі дзён таму, 8 кастрычніка 2026 года, я даведаўся, што Яраслаў Іванюк, якога рэжым Лукашэнкі запісаў у «экстрэмісты» за папулярызацыю беларускай літаратуры, быў дададзены (увага!) у сьпіс вышуку Расеі. Аказваецца, Яраслаў Іванюк — грамадзянін Польшчы, які нарадзіўся і жыве на Беласточчыне, — не падабаецца Маскве, бо ён папулярызуе беларускія кнігі. Уявіце сабе: яго там «шукаюць», каб пакараць.

Гэтакае нахабства нельга цярпець. Я размаўляў зь Яраславам Іванюком і хацеў бы распавесьці пра гэты перасьлед з боку лукашысцкага рэжыму і Масквы, накіраваны супраць беларускай культуры і канкрэтнай асобы.
Далей пераклад і "хроніка" перасьледу, які падаю тут па-польску, бо мяркую, што польскія сябры маглі б тое прачытаць і заступіцца за польскіх беларусаў.

https://www.bns-volnayabelarus.org/post/jaraskau-ivaniuk-kamunikat
1270012
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

08 жовт. 2026 р., 15:12

Ці магчымая адліга ў Беларусі і што могуць даць перамовы з Лукашэнкам? Зянон Пазняк аналізуе вызваленьне палітвязьняў, санкцыі, адносіны з ЗША і Польшчай ды магчымы расейскі след у правакацыі на мяжы з Латвіяй. Таксама – заявы пра пераемніка Лукашэнкі і пазітыўны сцэнар для Беларусі: як захаваць незалежнасьць, мову і нацыянальную ідэнтычнасьць.

https://www.youtube.com/watch?v=lRkrkSR9nkU
Video Thumbnail
3270017
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

06 жовт. 2026 р., 21:18

Сьцяна памяці ў Кіеве
..........
У Сьцяне памяці
Фатаграфіі тых,
Хто загінуў за свой народ.
Глядзяць нам у вочы
Вечарам у цішыні.

26-09-2026 г.
3070017
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

06 жовт. 2026 р., 21:17

Photo
Побач зноў моц пахавальных украінскіх сьцягоў у памяць герояў. Тут таксама веецца наш Беларускі сьцяг. Ёсьць фатаграфіі загінулых беларусаў і імітацыя пахаваньня ў нацыянальных бел-чырвона-балых колерах. А вакол умоўнай магілы мноства малых беларускіх сьцяжкоў. Кожны сьцяжок ў памяць ваяра, і на кожным сьцяжку напісана імя загінулага (фота 11).

Апошняе фота 12 – сасна у Машчуне, сьцятая рускім снарадам.)
2970015
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

06 жовт. 2026 р., 21:17

Photo
МОГІЛКІ ВАЯРОЎ

Ва Украіне бачыш, як пакрываецца яна магіламі загінулых патрыётаў. Там, над пахаваньнямі ваяроў, веюцца нацыянальныя сьцягі. Шмат сьцягоў.

Едучы па вуліцы Стэцэнка ў Кіеве, мінаем такія могілкі. Сярод мора ўкраінскіх колераў мільгнуў Бел-Чырвона-Белы сьцяг. Пад ім магіла загінулага беларуса М. пазыўны "Газ" (фота 1, 2. Загінуў 30.11.2024 у 25 гадоў). Над магіламі ўсюды фатаграфіі маладых хлопцаў, што аддалі жыцьцё за Украіну.

У Браварах (пад Кіевам) на могілках палошчуцца пад ветрам сьцягі памяці. Іх шмат. Сярод іх тут таксама наш Беларускі Сьцяг. Пад ім малады хлапец з адкрытым абліччам і разумнымі вачама. Гэта Аляксандар Новік (загінуў ў 22 гады 20.01.2025.) – таленавітая надзея беларускай матэматычнай навукі, юнак выключных здольнасьцяў. Сям“я цяпер раскідана па сьвеце. Мама ў адной краіне, бяз права наведаць магілу, сястрычка Аня – ў іншай без дакумантаў і без ніякіх правоў, бяз сродкаў да існаваньня.

Недзе пад Кіевам на могілках у «Лесавое» пахаваны яшчэ беларус з пазыўным «Борт». Недзе яшчэ пахаваюць забітага Ціхана К. ...

Мы зноў наведалі Машчун (магілу героя беларуса Аляксея Скоблі і пахаваньні ваяроў украінцаў; фота 5,6), таксама адвезьлі дасканала вырабленыя беларускія васількі ў Лук“янаўскі мэмарыяльны запаведнік(фота 7) на магілы «Менска» (фота 8) і дзяўчыны Зайцавай (фота 9), пакланіліся на месцы страты Міхася Жызьнеўскага на Майдане (фота 10).

Побач зноў моц пахавальных украінскіх сьцягоў у памяць герояў. Тут таксама веецца наш Беларускі сьцяг. Ёсьць фатаграфіі загінулых беларусаў і імітацыя пахаваньня ў нацыянальных бел-чырвона-балых колерах. А вакол умоўнай магілы мноства малых беларускіх сьцяжкоў. Кожны сьцяжок ў памяць ваяра, і на кожным сьцяжку напісана імя загінулага (фота 11).

Ушанаваньне памяці тут рабілі руплівыя ўкраінцы і беларусы, і самы ваяры (найбольш з батальёна «Волат» палка Каліноўскага). Памяць пра герояў жыве цяпер і будзе жыць заўсёды, пакуль будуць стаяць вольная Украіна і вольная Беларусь.

(Ніжэй фоты 1-12. Апошняе фота 12 – сасна у Машчуне, сьцятая рускім снарадам.)

ЗП.
4-10-2026 г.
2580019
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

03 жовт. 2026 р., 14:51

Былы кіраўнік польскай выведкі: Расея магла справакаваць крывавы сцэнар у Беларусі ў 2020 годзе

А ў выніку дэмакратычных выбараў да ўлады маглі прыйсьці прарасейскія сілы. Пётр Краўчык, былы кіраўнік Агенцтва выведкі Польшчы, у інтэрвію Радыё Свабода заявіў, што Расея магла ўмяшацца ў падзеі 2020 году, каб справакаваць гвалт, разарваць дыялёг Беларусі з Захадам і ўзмацніць свой уплыў.

Расея і пратэсты 2020 году

«Я думаю, што цалкам імаверна, што Расія, у інтарэсах якой у той перыяд было, каб выбары (ці прынамсі паслявыбарчы працэс) у Беларусі прайшоў крывава — настолькі крывава, каб краіны Захаду, у тым ліку Польшча, былі вымушаныя спыніць дыялёг з Лукашэнкам, — магла ажыцьцявіць такое ўмяшаньне».

Краўчык дапусьціў, што расейскія спэцслужбы маглі задзейнічаць свае сувязі ў беларускіх сілавых структурах:
«Расія мае ўплыў у беларускіх спецслужбах, у розных структурах бясьпекі. Тут, вядома, ідзе пэўная, я б сказаў, барацьба за тое, хто ў большай ступені кантралюе беларускія спецслужбы. Яны, безумоўна, падпарадкоўваюцца прэзідэнту Лукашэнку. Але з іншага боку, як пра гэта пішуць нават публічна, расейцы маюць там свой уплыў».

«І тое, што расейцы маглі задзейнічаць свае актывы ў гэтых службах, каб тыя менавіта такім чынам расправіліся з пратэстамі, вельмі імаверна».

Паводле Краўчыка, магла адбыцца і апэрацыя ўплыву супраць самога Лукашэнкі:
«І тут зноў паўстае пытаньне пра ролю расейскіх спецслужбаў, пра магчымую аперацыю ўплыву, дэзінфармацыйную аперацыю ў дачыненьні да самога прэзідэнта Лукашэнкі».

Пры гэтым ён падкрэсьліў адказнасьць беларускага кіраўніка за рэпрэсіі:
«Прэзідэнт Лукашэнка нясе адказнасьць за тое, як развіваліся паслявыбарчыя падзеі, за тое, якім чынам беларускія праваахоўныя органы і не толькі яны распраўляліся з людзьмі, якія пратэставалі супраць выбараў і вынікаў выбараў 2020 году».

Якія інтарэсы мела Расея?

Краўчык лічыць, што крывавы разгон пратэстаў мог адпавядаць інтарэсам Масквы, бо адсякаў Менск ад Захаду:
«Інтарэс Расеі тут быў цалкам відавочны. Пралітая беларуская кроў стала той дамбай, якая была пастаўленая ў адносінах паміж прэзідэнтам Лукашэнкам і Захадам. Пасля таго як пралілася кроў, ніводзін нармальны дэмакратычны палітык на Захадзе ўжо не мог працягваць дыялёг з Лукашэнкам».

Ён таксама заявіў:
«На выбарах 2020 году яны не ставілі на Лукашэнку. На Лукашэнку яны паставілі толькі пасля выбараў».

На ўдакладненьне журналіста, на што ж тады разьлічвала Масква, Краўчык адказаў:
«Яны ставілі на сітуацыю, якая потым і склалася. То бок яны ставілі на крывапраліцце і на адсячэньне Беларусі ад Захаду. І гэта ім удалося».

Расейскі ўплыў у апазыцыі

Краўчык паставіў пытаньне пра магчымы ўплыў Масквы на беларускія апазыцыйныя структуры:
«Але пытаньне ў тым, які ўплыў Расія мела і па-ранейшаму мае ў розных беларускіх структурах, якія называюць сябе апазіцыйнымі да прэзідэнта Лукашэнкі?»

Людзі, якія знаходзяцца пад уплывам Расеі, маглі б атрымаць значны ўплыў у выпадку палітычных зьменаў у Беларусі:
«Ці не прывяла б перамога (ці, скажам, сапраўды дэмакратычныя выбары ў Беларусі, якія былі праведзеныя, напрыклад, пасля паспяховых беларускіх пратэстаў 2020 году) да таго, што розныя людзі, якія знаходзяцца пад уплывам Расіі (я не кажу, што яны непасрэдна расейскія агенты, але яны знаходзяцца пад значным уплывам Расіі), атрымалі б непрапарцыйна вялікі ўплыў на беларускую дзяржаву?»

Краўчык, аднак, не назваў канкрэтных асобаў або арганізацый, якія, паводле яго, знаходзяцца пад такім уплывам.

Незалежнасьць Беларусі ад Расеі

На думку Краўчыка, эканамічная залежнасьць ад Масквы робіць Беларусь больш уразьлівай:
«Калі Беларусь па-ранейшаму цалкам завязаная на эканамічныя і гаспадарчыя адносіны з Расеяй, то яна становіцца больш уразлівай да рознага кшталту ціску і прапановаў з боку Масквы».

Ён лічыць, што магчымасьць гандляваць з Захадам пашырае прастору для самастойных рашэньняў:
«Калі ж Беларусь хаця б у невялікай ступені атрымлівае большую свабоду дзеяньняў дзякуючы, напрыклад, магчымасці экспартаваць сваю прадукцыю (калійныя ўгнаеньні ці паліва) на Захад, то яна безумоўна атрымлівае і пэўную, прынамсі тэарэтычную, магчымасьць манеўру ў адносінах з Расіяй».

Краўчык не пагадзіўся з тымі, хто лічыць беларускую залежнасьць ад Расеі непазьбежнай:
«Вядома, ёсць і тыя, хто сьцвярджае, што незалежна ад таго, што і куды Беларусь экспартуе, яна назаўсёды звязаная з Расіяй. Я такой тэзы не падзяляю».

Санкцыі і дыялёг з Менскам

Краўчык згадаў аслабленьне некаторых санкцыяў і дыскусію пра калійныя ўгнаеньні:
«Былі таксама крокі эканамічнага характару: паслабленьне санкцыяў, звязаных з беларускімі авіялініямі, і апошнім часам ідзе дыскусія пра зняцьцё або паслабленьне санкцыяў, звязаных з экспартам калійных угнаеньняў».

Ён выступае за паступовы дыялёг з беларускімі ўладамі:
«Таму я не прыхільнік нейкай рэвалюцыйнай і раптоўнай змены адносінаў Беларусі з Захадам, а прыхільнік павольнага, асцярожнага, разумнага і адказнага дыялёгу з беларускімі ўладамі».

Сярод чаканых зьменаў ён назваў вызваленьне палітвязьняў, пашырэньне свабодаў і большую самастойнасьць Менску ў адносінах з Масквой:
«Думаю, што гэта, напрыклад, чаканне наступных вызваленьняў палітычных вязьняў з турмаў, з'яўленьне новых сфэраў свабоды для грамадзянаў Беларусі. Праўда, я б таксама сказаў — большай асертыўнасці ў дачыненьні да чаканьняў Масквы».

Хто ў беларускіх уладах арыентуецца на Расею?

Краўчык адзначыў, што ў беларускім кіраўніцтве існуюць розныя падыходы да адносінаў з Захадам і Расеяй:
«Ёсць людзі... былі такія людзі, як, напрыклад, міністр Макей, якія вельмі паслядоўна і сістэматычна імкнуліся да адносінаў з Захадам, да іх паглыбленьня і да пашырэньня гэтай сферы. Але ёсьць таксама людзі, якія з розных прычынаў (праз уласныя прыватныя інтарэсы ці праз пэўную ідэалогію) імкнуцца да таго, каб Беларусь была часткай гэтай усходняй прасторы і была больш цесна зьвязаная з Расіяй».

Пра інтарэсы Польшчы

«Усе гэтыя краіны — Польшча, Літва, Латвія — зацікаўлены ў тым, каб Беларусь была суверэннай, незалежнай краінай».

Паводле Краўчыка, Беларусь павінна мець як мага больш свабоды для манэўру ў адносінах з Расеяй, не ствараць пагрозаў суседзям і мець магчымасьць для ўзаемавыгаднага гандлю.

Пра залежнасьць ад Расеі

«Слабасць Беларусі як дзяржавы ў адносінах з Расіяй — гэта самая вялікая пагроза».

Краўчык лічыць, што магчымасьць экспартаваць беларускія тавары на Захад магла б павялічыць свабоду дзеяньняў Менску ў адносінах з Масквой.

Пра калійныя ўгнаеньні

На пытаньне, ці падтрымаў бы ён адкрыцьцё порту ў Гданьску для беларускага калію ў цяперашняй сытуацыі, Краўчык адказаў:
«У цяперашняй сітуацыі — так».

Пра будучыню Беларусі

«Фундаментальным і ключавым кірункам з'яўляецца тое, каб Беларусь не толькі захавала сваю незалежнасць і суверэнітэт, але і пашырала іх».

Краўчык таксама не выключае, што ў пэрспэктыве аднаго пакаленьня беларусы могуць стаць грамадзянамі краіны — сябра Эўрапейскага Зьвязу.

Глядзіце цалкам:
https://youtu.be/79ufq9rOFjE
Video Thumbnail
3030023
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

Photo
❗19 верасьня, Варшава – ДЗЕНЬ НАЦЫЯНАЛЬНАГА СЬЦЯГА І‌ ГЕРБА БЕЛАРУСІ

19 верасьня 1991 году, дзякуючы высілкам дэпутатаў БНФ і Дэмакратычнага клюба, Бел-Чырвона-Беламу Сьцягу і гістарычнаму гербу Пагоня быў нададзены дзяржаўны статус афіцыйных сымвалаў краіны. Вярхоўны Савет зацьвердзіў сымвалы і прыняў імя нашай дзяржавы — Рэспубліка Беларусь.

Зьбярэмся разам на ўшанаваньне Сьцяга і Герба ў краме беларускай нацыянальнай сымволікі і традыцыйных рэчаў “Вырай”!

📌 У праграме:

Выступы:
▪️Зянон Пазьняк: "Вялікі дзень гэрба і сьцяга, які узьняў гонар нацыі".
▪️Віктар Каралькоў: “Шэсьце Сьцяга па Беларусі".
▪️Галіна Пазьняк: “Роля грамадзтва ў вяртаньні Сьцяга і Герба на дзяржаўны пасад".

 📌Беларуская музыка і песьні:
Сяргей Доўгушаў

 📌Відэа-ўшанаваньне Сьцяга:
Выступ ваяра Паўла Шурмея

⏰ КАЛІ: 18.00
📍ДЗЕ: крама Vyraj, ul. Armii Ludowej, 12. Варшава
5100023
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

ДОБРЫЯ ВЕСЬЦІ

Толькі што закончылася ўрачыстае 36 спатканьне беларусаў Паўночнай Амэрыкі (ЗША і Канады). Галоўны вынік – дамовіліся аб падрыхтоўцы стварэньня і арганізацыі Сусьветнага Беларускага Кангрэсу (СБК). Гэта высакародная і неабходная справа ў час калі ворагі чалавецтва вынішчаюць беларускую культуру і нацыю.

Беларусам трэба заклапаціцца пра гэта на ўсіх кантынентах дзе мы ёсьць. Гэта добрая задума, якая павінна ўмацаваць нашую нацыянальную еднасьць у цяжкі для Бацькаўшчыны час.

Як заўсёды на завяршэньне быў канцэрт. Выступалі знакамітая («залаты голас Беларусі») Валянціна Пархоменка, яе муж Алесь Казак і дачка Вольга.

Ніжэй здымкі з 36-й Сустрэчы і сьпеў Валянціны Пархоменка («Зямля мая»)
https://www.youtube.com/watch?v=a-Y4GyI9cmQ&list=PLV7QJhJ_mCj-q4Z6uV7vGW4hqIj_gM9tM&index=10

ЗП.
10- 09- 2026 г.
Video Thumbnail
1330021
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

Video
Выступ Зянона Пазьняка на мітынгу ў гонар дня Беларускай вайсковай славы.
Варшава, 8 верасьня.
9470035
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

НА ГРАНТАХ БЕЗ ПЕРАМЕН

Нядаўна даведаўся, што Офіс СЦ віленскія беларусы называюць "штабікам". Трэцяга верасьня "штабік" прынялі ў сэйме Летувы. Там былі спадары Лябедзька, Кучынскі, Франак Вячорка і ўся галоўная рэзідэнтура "осц". Відаць, яны шмат нагаварылі, бо вынікам нагавору тут жа стала публічная https://www.delfi.lt/ru/news/politics/spiker-seyma-litvy-my-priderzhivaemsya-pozicii-chto-sankcii-protiv-belarusi-dolzhny-byt-usileny-120298866?fbclid=IwY2xjawUGWNxwZG9mBWV4dG4DYWVtAjExAHNydGMGYXBwX2lkEDIyMjAzOTE3ODgyMDA4OTIAAR7zHYIqbvQAV9ZAlKbkPCAPLeEUgEiS1-iWMzWIk_NIzULR4msQKQ7YhY7QJg_aem_jmVB7_HzjEtlcxHiM1SezA спікера Ю. Олекаса: "мы придерживаемся позиции, что санкции против Беларуси должны быть усилены". "Действуют экономические санкции, – адзначана далей, – в сфере торговли, финансов, транспорта, энергетики и других секторах. Их цель – сократить доходы режима".

Ну якія стратэгі, а! Значыцца – душы Беларусь, каб Лукашэнка баяўся! І пры гэтым робяць сабе брусэльскую міну на твары, быццам беларускага народа ўвогуле не існуе, галоўнае "рэжыму" насаліць.

Санкцыі. Санкцыяў патрабуюць супраць "БеларусьКалія", каб спыніўся і каб "даходу" не было. Але "БеларусьКалій" належыць не Лукашэнку, але дзяржаве і ўсяму народу. А як быць з 16 тысячамі працаўнікоў-беларусаў? Як зь іхнымі заробкамі? З працай, з падаткамі, з пэнсіямі, з фінансаваньнем бюджэту і сацыяльнымі выплатамі для людзей? Супраць каго санкцыі?

Згодна міжнароднага права, Беларусь не зьяўляецца ні агрэсарам ні "суагрэсарам". (Местачковым палітыкам варта заглядваць у кантычкі.) Тым часам людзі з палітычным узроўнем "штабіка", у настроенасьці супраць рэжыму Лукашэнкі складаюць сьпіс 500 беларускіх прадпрыемствў і перадаюць іншай дзяржаве у якасьці ваенных "целей".

Далей болей. Цэлы калектыў намаляваўся. Склалі мапу усіх вядомых і сакрэтных ваенных аб'ектаў Беларусі і апублічылі для магчымага зьнішчэньня. Дарэчы, вайскаўцы, жаўнеры (якія служаць, згодна набору, у беларускіх гарнізонах) – на рассакрэчанай мапе, гэта хто? Чые людзі?

Асаблівасьць такіх складальнікаў і мапатворцаў – поўная абыякавасьць да Беларусі і да Беларускага народа. Гэта ня іх народ. Адсюль і паводзіны, якія на юрыдачнай мове называюцца "данасіцельствам". Якое пакараньне за такое належыцца, можна прачытаць у Крымінальным Кодэксе Рэспублікі Беларусь.

На запрошанай сустрэчы "штабікам" было заяўлена (С.Ціханоўская) пра быццам бы ўзмоцненую падрыхтоўку беларускіх войскаў паблізу летувіскай мяжы. Яна сур'ёзна паведаміла, што атрымлівае інфармацыю пра будаўніцтва новай вайсковай інфраструктуры ў Беларусі як каля мяжы з Украінай, так і ля межаў зь дзяржавамі Эўразьвязу. (Тут ўжо нават не брусэльшчына, а нешта іншае).

І ўсё яно пайшло б як заўсёды, калі б нечакана галоўны дарадца прэзыдэнта Летувы ў пытаньнях нацыянальнай бясьпекі Дэйвідас Матулёніс у этэры тэлеканалу LRT у адказ на вернападданыя папярэджаньні спадарыні ўзяў і ўсё сапсаваў. Сказаў, што "Летувіская выведка цяпер не фіксуе ўзмацненьня ваеннай пагрозы з боку Беларусі". «Я наўмысна сёньня цікавіўся дадаткова ў нашых службаў – такой інфармацыі няма. З боку Беларусі на сёньня мы ня бачым узрастаньня пагрозы. Так, ёсьць пэўныя расейскія вайсковыя аб’екты, але новых манэўраных частак, якія нясуць простую пагрозу Летуве, Латвіі ці Польшчы, мы дакладна ня бачым», — заявіў Матулёніс. (Гл. партал «Свабода»).

Са "штабікам" і т. п. становішча нават не камэнтуем; тут усё зразумела ад пачатку. А вось з паводзінамі цяперашніх летувіскіх палітыкаў ёсьць пытаньне.

Адразу пасьля спатканьня ў Сэйме паважаны Старшыня Сэйму Ю. Олекас нагаварыў такога, у што цяжка паверыць, памятаючы пра палітычную этыку.

Нядаўна Міжнародны алімпійскі камітэт зьняў дыскваліфікацыю зь беларускіх спартоўцаў. Спадар Олекас https://laisvadienis.lt/olekas-nereiketu-isileisti-ir-sportuoti-su-rusijos-ir-baltarusijos-krepsininkais/?fsp_sid=20780&fbclid=IwY2xjawUHscxwZG9mBWV4dG4DYWVtAjEwAGJyaWQRMVVQZ0JkTmExUzkyMlcyZ2tzcnRjBmFwcF9pZBAyMjIwMzkxNzg4MjAwODkyAAEeWEbHcX-KEWB8xw7TlW-WmMNd2-h_efS6cp-Uh_5Ecj6cRUVq75gNAUPn6s0_aem_LZ3awazgqwUoaApSIWK1gw: «Маё асабістае меркаваньне заключалася б у тым, што іх нельга дапускаць да ўдзелу ў спаборніцтвах і займацца спортам зь імі». Беларускія спартоўцы гэта "прадстаўнікі агрэсараў" і "не павінны ўдзельнічаць у якіх-небудзь міжнародных спаборніцтвах". А далей фэнамэнальна: "Летува ... зьвярнулася ў Эўрапейскую камісію, заклікаючы абмежаваць фінансавую і іншую падтрымку міжнародных спартыўных арганізацый, якія спрыяюць... Беларусі".

Некаторыя (найбольш недальнабачныя) думаюць, што можна скарыстаць цяперашнюю рэаль-палітыку Брусэля ды непрыняцьце ім рэжыму Лукашэнкі і максымальна ўгробіць беларускую дзяржаву, каб ня мець праблемаў зь Віленшчынай, Вільняй, Пагоняй, гісторыяй ВКЛ і ўсёй сваёй міфалогіяй.

Такое назіраецца пакуль як маргінальнае, але гісторыя добра ведае пра шкоды маргіналізму і яго здольнасьць перараджацца. Мушу агучыць тое, што вядома разумным летувісам (ведаю, што кажу). Калі ня будзе незалежнай моцнай і, пажадана, дэмакратычнай Беларусі, то, у прынцыпе, можа стацца праблематычным існаваньне цяперашняй незалежнай Летувы. (Каму не зразумела – дык гэта калі замест Беларусі на поўдні краіны будзе расейская тэрыторыя, а якраз гэтаму спрыяюць безадказныя рашэньні ў палітыцы).

Верагоднасьць нельга ігнараваць. Незалежная вольная Беларусь – гэта як выратавальнае кола для Летувіскай дзяржаўнасьці. Трэба б было за яго разумна трымацца, пакуль прымітыўны папулісцкі правінцыялізм яшчэ канчаткова не пашкодзіў здаровага сэнсу ў галовах палітыкаў.

Дарэчы, за часы Саюдзіса і БНФ нашыя сябры летувісы цудоўўна разумелі абставіны, і мы ня раз дапамагалі і выручалі адзін аднаго. Ну, але тады быў іншы палітычны ўзровень. Нават у кепскім сьне нельга было ўявіць супрацоўніцтва суседзкіх дзяржаўных структур з "дэмакратычнай" гэбоўскай агентурай.

Зянон Пазьняк
4-09-2026.
3760036
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

Photo
8 верасьня а 18:30 беларусы ў Варшаве адзначаць Дзень беларускае вайсковае славы.

Сёлета спаўняецца 512 гадоў з дня Аршанскае бітвы 1514 году — адной з найбольш значных і слаўных перамогаў у ваеннай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага.

У 1514 годзе пад Воршай утрая меншае войска Вялікага Княства Літоўскага разграміла і зьнішчыла 80-тысячную маскоўскую арду, якая ўдзерлася на нашую тэрыторыю.

Гэта была самая славутая нашая перамога над маскавітамі. Пра гэтую перамогу казалі ва ўсёй Эўропе.

Зьбіраймася разам, каб ушанаваць беларускую гістарычную памяць!

Выступоўцы: Зянон Пазьняк, кс. Вячаслаў Барок, Вячаслаў Сіўчык ды інш.

📍 Варшава, Замкавая плошча
🗓 8 верасьня
⏰ 18:30

Арганізатар акцыі — Рух Салідарнасьці «Разам».
1,8400027
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

Беларуска-ўкраінскі валанцёрскі цэнтр «Сустрэча» запускае агульны збор дапамогі для Украіны

Кіраўніца цэнтра Алена Жаркевіч зьвярнулася да беларусаў замежжа:

"Давайце пакажам, колькі нас — беларусаў, якім не ўсё роўна і якія хочуць дапамагчы Украіне.
Ідэя вельмі простая: адзін беларус замежжа — адзін эўра."

Па жаданьню можна дадаць больш, па аднаму эўра за кожнага члена сваёй сям’і, роднага ці блізкага чалавека, які жыве ў Беларусі, падтрымлівае Украіну, але сёньня не можа далучыцца да гэтага збору сам.

Сабраныя сродкі пойдуць на дапамогу вайсковым і цывільным ва Украіне. Пасьля завяршэньня збору будзе апублікаваная поўная справаздача аб выкарыстаньні сродкаў.

❗️УВАГА ❗️
У мэтах бясьпекі ахвяраваньні прымаюцца толькі з картак беларусаў, якія знаходзяцца за мяжой.

Калі вы ў Беларусі — калі ласка, не данацьце на гэты збор, дбайце аб бяспецы.

Падрабязнасьці па спасылцы.
https://dapamoga.org/be/donations/support-ukraine
5240018
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

СПРАВАЗДАЧА ПА ЗБОРЫ І СВЯТКАВАННІ ДНЯ НЕЗАЛЕЖНАСЦІ
23 жніўня ў Хабе «Новая Зямля» разам з Нацыянальна-вызвольным рухам «Вольная Беларусь» мы правялі святкаванне Дня Незалежнасці Беларусі — у гонар 25 жніўня 1991 года, калі незалежнасць нашай краіны набыла канстытуцыйную сілу.
Дзякуючы вашай падтрымцы свята адбылося.
Перад гасцямі выступілі дэпутаты Незалежнасці Зянон Пазьняк і Юры Беленькі. У канцэрце ўдзельнічалі Сяржук Доўгушаў, Таццяна і Юстына Карпіловіч, Зміцер і Геральд Бартосікі, інтэграцыйны хор «Калина» і Ігар Палынскі. Таксама адбылася інсцэнізацыя фрагмента стэнаграмы Сесіі Незалежнасці.
https://www.youtube.com/watch?v=x0PwC6L_RnM
Добра прайшоў і дабрачынны аўкцыён. Хаб выставіў шыкоўны тканы беларускі пояс ад беларускай майстрыхі і артэфакты, прысвечаныя 25 жніўня 1991 года. Рух «Вольная Беларусь» прадставіў кнігі Зянона Пазняка, сярод лотаў былі таксама рарытэтныя выданні.
Фінансавая справаздача:
▪️ сабрана на http://Zrzutka.pl/ — 9249 зл.
▪️ на рахунак Хаба паступіла — 8770 зл. (5% камісіі забрала зжутка)
Фактычныя выдаткі:
▪️ праезд гасцей — 940 зл.
▪️ ганарары артыстам — 3000 зл.
▪️ арэнда Хаба; аплата вады і электраэнергіі; прыборка; забеспячэнне кавы-корнера; інтэрнет; гаспадарчыя рэчы (туалетная папера, рушнікі, мыла і г.д.)   — 4830 зл.
Такім чынам, уся сума, якая паступіла на рахунак Хаба, была выкарыстаная на правядзенне імпрэзы і аплату выдаткаў прасторы.
Асобна ўдакладнім пытанне пра фуршэт пасля асноўнай праграмы. Ён не фінансаваўся са сродкаў гэтага краўдфандынгу і быў падрыхтаваны сябрамі Руху «Вольная Беларусь». Пасля сканчэння імпрэзы ў залю зайшоў чалавек з вуліцы, і ўзнікла канфліктная сітуацыя, для ўрэгулявання якой давялося выклікаць паліцыю. Гэта заняло каля 40–50 хвілін, і частка людзей за гэты час разышлася. Госці, якія заставаліся пасля ўрэгулявання сітуацыі, былі запрошаныя на фуршэт.
Свята прайшло годна, насычана і па-сапраўднаму па-беларуску.
Шчыра дзякуем кожнаму і кожнай, хто падтрымаў збор. Без вашага ўдзелу гэтая важная для беларускай супольнасці падзея не адбылася б.
Дзякуем Руху «Вольная Беларусь», Фундацыі «Камунікат», усім удзельнікам, артыстам, валанцёрам і гасцям.
Хаб «Новая Зямля» адкрыты перад супольнасцю і падсправаздачны за сродкі, якія вы нам давяраеце.
Дзякуй за падтрымку і давер. 🤍❤️🤍
Video Thumbnail
4460023
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

Photo
Вельмі важна такіх вялікіх людзей, як Максім Багдановіч, не толькі ведаць, а пастаянна аднаўляць у сваёй душы, у сваёй памяці. Бо калі мы чытаем Багдановіча, мы ўзвышаем свой дух

📚 У Варшаве прайшоў чарговы ўрок роднай мовы. Ён быў прысвечаны жыццю і творчасці Максіма Багдановіча.

Больш на: https://racyja.com/by/kultura/urok-rodnaj-movy/
3790021
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

54) Імя не разгалошваецца (26.7.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

55) «Жвір» (31.7.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://belsat.eu/85243931/ih-uzho-amal-70-belarusy-yakiya-zaginuli-za-ukrainu

56) Імя не разгалошваецца (31.7.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

57) Імя не разгалошваецца (31.7.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

58) Міхайло «Мінск» (5.8.2023) 2-і Інтэрн. Легіён.
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/32558934.html

59) Аляксей «Беларус» Маркварт (14.11.65–16.8.2023).
Падрабязьней: https://memorybook.org.ua/soldiers/oleksii-e-markquart

60) «Жнец» (верасень 2023) 2-і Інтэрн. Легіён.
Падрабязьней: https://nashaniva-com.cdn.ampproject.org/v/s/nashaniva.com/?amp_gsa=1&amp_js_v=a9&c=amp&i=331450&usqp=mq331AQIUAKwASCAAgM=#amp_tf=Крыніца:%1$s&aoh=17365347046813&referrer=https://www.google.com&ampshare=https://nashaniva.com/331450

61) Імя не разгалошваецца (1.10.2023).

62) Імя не разгалошваецца (7.10.2023) ГУР.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

63) «Бахус» (7.10.2023) ГУР.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

64) Павал «Борт» Горбач (10.1.91–24.10.2023) Бт. Тэрор, Бт. Шаман.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

🕯2024:

65) Імя не разгалошваецца (студзень 2024).
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

66) Імя не разгалошваецца (студзень 2024).
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

67) Аляксандар «Локі» Стасевіч (6.7.83–12.3.2024).
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

68) Імя не разгалошваецца (пач. сакавіка 2024) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

69) Імя не разгалошваецца (пач. сакавіка 2024) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

70) «Кракаў» (загінуў між 10.3 і 13.3.2024) БДК.
Падрабязьней: https://t.me/BDK022

71) «Абдула» (9.6.2024) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

72) «Гулівер» (9.6.2024) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

73) Пшэмыслаў «Кордыян» Расевіч (2.5.88–6.8.2024).
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

74) Імя не разгалошваецца (жнівень 2024).

75) «Газ» (30.11.2024) ГУР.
Падрабязьней: https://t.me/belarusyzaukrainu

76) Імя не разгалошваецца (сьнежань 2024).

🕯2025:

77) Марыя Зайцава (16.1.2001–17.1.2025) 2-і Інтэрн. Легіён.
Падрабязьней: https://nashaniva.com/359736

78) Аляксандар «Распад» Новік (23.9.2002–20.1.2025) 3-я АШБр.
Падрабязьней: https://nashaniva-com.cdn.ampproject.org/v/s/nashaniva.com/amp/be/360376?amp_gsa=1&amp_js_v=a9&usqp=mq331AQIUAKwASCAAgM=#amp_tf=Крыніца:%1$s&aoh=17423291125720&referrer=https://www.google.com&ampshare=https://nashaniva.com/360376

79) Імя не разгалошваецца (26.1.2025).

80) Імя не разгалошваецца (26.1.2025).

81) Імя не разгалошваецца (26.1.2025).

82) Артур Таран (19.8.1993–7.2.2025) 253 Бт. «Арэй».
Падрабязьней: https://www.instagram.com/reel/DN87BH3jaDG/?igsh=MThtcXZvYmxqODZseQ==

83) Аляксандар «Ліч» Серада (4.3.2025) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://www.instagram.com/reel/DHTzyWdoPeq/?igsh=dmI0dDdrOWM5bHJn

84) Аляксей «Рыжы» Авдэй (29.12.1998–16.4.2025) БДК.
Падрабязьней: https://t.me/BDK022

85) Імя не разгалошваецца (кан. ліпеня).

86) Імя не разгалошваецца (кан. ліпеня).

87) «Месяц» (19.8.2025) 13-я Бр. НГУ «Хартыя».
Падрабязьней: https://reform.news/belarus-s-pozyvnym-mesjac-pogib-19-avgusta-zashhishhaja-ukrainu

88) Натальля Барышовец (13.2.87–18.12.2025) ЗСУ.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

89) Імя не разгалошваецца (27.12.2025).

🕯2026:

90) Аляксей «Вуж» Лазараў (1998–19.1.2026) 225 АШП.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

91) Васіль «Дзір» Рапіцкі (4.03.2026) ГУР.
Падрабязьней: https://t.me/KalinouskiPolk

92) Ціхан «Франц» Клюкач (2002–9.05.2026) 60-я АМБр.

Крыніца: https://t.me/alherd_hata
2800022
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

13 вер. 2026 р., 16:26

❗️92 ваяры.
Сьпіс беларусаў, якія загінулі ва Ўкраіне ў змаганьні супраць расейскіх акупантаў у 2014 — 2026 гг.

Сьпіс утрымлівае толькі тых загінулых, пра якіх вядома публічна.

🕯2014–2021:

1) Міхайло «Локі» Жызьнеўскі (26.1.88–22.1.2014) УНА-УНСО. Загінуў на Майдане.
Падрабязьней: https://youtu.be/nVCAZzRSVCs?si=7nDnzyU5BhhTk_Wt

2) Якаў Зайко (4.4.40–18.2.2014) Загінуў на Майдане.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Зайко_Яків_Якович

3) Уладзімер «Дзед» Зюзь (8.1.48–14.8.2014) Бт. Айдар.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Зюзь_Володимир_Іванович

4) Васіль «Вагон» Ганчарэнка (16.12.72–31.8.2014) 2-і БтСП «Донбас».
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Гончаренко_Василь_Володимирович

5) Уладзімер Блізьнюк (28.8.88–6.9.2014) 13-ы БТО.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Близнюк_Володимир_Володимирович

6) Юры «Кіборг» Сокалачка (29.6.71–28.9.2014) 79-я АДШБр.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Соколачко_Юрій_Іванович

7) Аляксандар «Шустры» Будзько (7.7.73–17.11.2014) 169-ы НЦСВ «Дэсна».
Падрабязьней: https://memorybook.org.ua/2/budko.htm

8) Ігар «Партызан» Туркоў (7.2.66–12.2.2015) 2-і БтСП «Донбас».
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Турков_Ігор_Леонідович

9) Дзьмітры Казачонак (31.10.94–7.5.2015) 30-я АМБр.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Козачонок_Дмитро_Валерійович

10) Вячаслаў Бараноўскі (19.10.76–26.8.2015) 41-ы МПБ.
Падрабязьней: https://memorybook.org.ua/2/baranovsky.htm

11) Віталь «Кекс» Тыліжэнка (25.12.78–10.8.2015) Такт. Група «Беларусь» 5-га бат. ДУК ПС.
Падрабязьней: https://youtu.be/0W6jFRCaAMw?si=z0PEUO8Q3ph29svv

12) Алесь «Тарас» Чаркашын (27.9.82–28.8.2015) Такт. Група «Беларусь» 5-га бат. ДУК ПС.
Падрабязьней: https://youtu.be/mzMFXU5D3IQ?si=FhSRjBYSl-yTwkJ4

13) Алег «Лешы» Верэніч (21.6.84–9.9.2016) 10-я АГШБр.
Падрабязьней: https://memorybook.org.ua/3/varenich.htm

14) Алег «Сьнежок/Анубіс» Падароўскі (30.7.84–3.11.2016) Асоб. Мед. Бт. «Госпітальеры» УДА.
Падрабязьней: https://ukraine-memorial.org/ua/biography/podarovskiy-oleg-gennadiyovich/

15) Дзьмітры Понамарэнка (22.5.81–25.2.2017) 138-я Радыётэхн. Бр. ВПС.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Пономаренко_Дмитро_Олександрович

16) Мікалай «Эстонец» Ілін (23.4.84–13.7.2020) 137-ы ОБтМП, 35-я ОБр. МП.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Ілін_Микола

🕯2022:

17) Ільля «Літвін» Хрэнаў (6.12.94–3.3.2022) Беларуская рота, 205-га Бт. Тэр. Абар. СП «Азоў».
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/31736352.html

18) Аляксей «Тур» Скобля (14.3.90–13.3.2022) 8-ы ОПСП ССО.
Падрабязьней: https://youtu.be/B8lTjMhwi_g?si=6bPvIfo4O7rdpOtc

19) Дзьмітры «Тэрор» Апанасовіч (15.8.89–25.3.2022) Бт. Кастуся Каліноўскага.
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/31781704.html

20) Уладзімер Волокіціна (1962–4.2022).

21) Дзьмітры «Ганс» Рубашэўскі (25.12.91–12.4.2022) 24-я АМБр.
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/31801069.html

22) Максім «Стэфан» Стэфаняк (19.6.95–15.4.2022) Полк Азоў. Загінуў на Азоўсталі.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

23) Канстанцін «Фэнікс» Дзюбайла (2.9.87–24.4.2022) 46-ы ОБтСП «Донбас-Украіна».
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/31848004.html

24) Імя не разгалошваецца (кан. красавіка 2022).
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/32706769.html

25) Яўген «Мальдэр» Логінаў (21.10.94–5.5.2022) Полк Азоў. Загінуў на Азоўсталі.
Падрабязьней: https://memorial.ua/obituaries/militaries/lohinov-ievhenii-3703

26) Павал «Волат» Суслаў (20.9.95–16.5.2022) Бт. Кастуся Каліноўскага.
Падрабязьней: https://youtu.be/2Qvr3JXdm6o?si=E79K0XZuQbavOLGB

27) Іван «Брэст» Марчук (12.3.94–26.6.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Іван_Марчук_(військовослужбовець)

28) Васіль «Атам» Грудавік (10.6.91–26.6.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://belsat.eu/81519484/barabanshchyk-stau-kulyamyotchykam-pamyatsi-vasilya-atama-grudovika

29) Васіль «Сябро» Парфянкоў (30.8.83–26.6.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://be.m.wikipedia.org/wiki/Васіль_Парфянкоў

30) Вадзім «Папік» Шатроў (31.8.78–26.6.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://youtu.be/Z80gefFoYX8?si=LN2gFIEpBB_xTJbV

31) Алег «Хмуры» Понамараў (1992–7.7.2022) Бт. Айдар.
Падрабязьней: https://www.svaboda.org/a/32190741.html

32) Імя не разгалошваецца (28.7.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://belsat.eu/80689021/zaginuu-baets-batalyona-volat-palka-kalinouskaga

33) Андрэй «Зубр» Краўчанка (23.8.2022) Добрав. Бт. АУН.
Падрабязьней: https://one.kr.ua/news/43048

34) «Тэд» (верасень 2022) Бт. Тэрор.
Падрабязьней: https://belsat.eu/80628788/medyi-va-ukraine-zaginuu-belaruski-dobraahvotnik

35) Аляксей «Жнец» Вешчавайлаў (18.1.91–26.9.2022) 72-я АМБр.
Падрабязьней: https://belsat.eu/80591720/va-ukraine-pahavali-belaruskaga-dobraahvotnika-alyakseya-veshchavajlava

36) Імя не разгалошваецца (3.10.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://kalinouski.org/news/news-2022-10-04-2044/

37) Міхайло «Юнгер» Шавельскі (22.1.2001–10.10.2022) Бт. Тэрор.
Падрабязьней: https://novychas.online/hramadstva/u-vajne-va-ukraine-zahinuu-student-bahaslou-z-hrod

38) Імя не разгалошваецца (7.11.2022) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

39) Аляксей «Якуб» Авдєенка (1.1.80–4.12.2022) 10-я АГШБр.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

40) Імя не разгалошваецца (кан. 2022) Бт. Тэрор.

🕯2023:

41) Эдуард «Літвін/Адольф» Лобаў (1.12.88–26.1.2023) 72-я АМБр.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

42) Даніла «Маджахед» Ляшук (1.11.95–1.4.2023) 59-я АМПБр.
Падрабязьней: https://uk.m.wikipedia.org/wiki/Ляшук_Данііл_Олександрович

43) Імя не разгалошваецца (3.4.2023).

44) «Маляваніч» (8.4.2023) 2-і Інтэрн. Легіён.
Падрабязьней: https://t.me/alherd_hata

45) Міраслаў «Мыш» Лазоўскі (10.7.73–16.5.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://youtu.be/rONKASzVXzM?si=rEC43_8XgF8xoShW

46) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

47) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

48) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

49) Імя не разгалошваецца (16.5.2023) Полк Каліноўскага.
Падрабязьней: https://t.me/belwarriors

50) Імя не разгалошваецца (20.6.2023).

51) Аляксандар «Беларус» Мойсіенка (13.10.84–29.6.2023).
Падрабязьней: https://memorybook.org.ua/soldiers/oleksandr-v-moisiienko

52) Максуд «Сябро» Бажок (16.7.2004–19.7.2023) 1-ы АМБт «Ваўкі Да Вінчы», ДУК ПС, 67-я АМБр.
Падрабязьней: https://www.instagram.com/p/Cz86nPasLxM/?igsh=MThrMzY1ZjZkaXpkag==

53) Вадзім «Беларус» Лыньнік (19.7.2023) Бт. Кульчыцкага НГУ.
Падрабязьней: https://www.instagram.com/p/CvFl77TIe1d/?igsh=czNzdjhqandnOXhy
Video Thumbnail
2430013
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

Photo
❗️30 жніўня, Варшава — УРОК БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ З ГАЛІНАЙ ПАЗЬНЯК

📌Тэма урока: Хрысьціянскія матывы ў паэзіі Максіма Багдановіча.

💬 Пра што будзем гаварыць?

На нашай сустрэчы мы пагаворым пра перадумовы фармаваньня беларускай сьведамасьці Максіма Багдановіча, што гэтаму спрыяла, якія былі абставіны і чаму ў паэзіі Максіма адчуваецца выяўленьне Боскага ідэала. Таксама адзначым, якое значэньне мае творчасьць Багдановіча ў беларускай культуры; прачытаем творы Паэта, якія ўзвышаюць наш дух.

Вядоўца: кс. Вячаслаў Барок

⏰ КАЛІ: 30 жніўня (нядзеля), 12:30
📍ДЗЕ: ніжні касьцёл св. Аляксандра (плошча Трох Крыжоў) https://t.me/novaja_ziamliaАрганізатар: Беларусы-каталікі Варшавы
2060023
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

Photo
25 жніўня — 35 гадоў Незалежнасці Беларусі. 🤍❤️🤍

Жадаем нашай краіне свабоды, міру і годнай будучыні.
А беларусам — сілы, еднасці і веры ў сябе.

З Днём Незалежнасці, Беларусы!
1720026
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

ПАДЗЯКА

23 жніўня ў прасторы "Новая зямля" ў Беластоку адбылася вялікая сьвяточная імпрэза прысьвечаная 25 Жніўня -- 35-й гадавіне Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Была ваканана ўся праграма сьвяткаваньня, адбыліся выступы і канцэрт. Гэта стала магчымым, дзякуючы матэрыяльнай дапамозе (зборцы грошай і ахвяраваньняў) нашых сяброў-беларусаў.

Сябры хораша дапамаглі, была сабрана ўся заяўленая сума. А на падтрымку аплаты арэнды памяшканьня "Новай зямлі" беларусы яшчэ працягваюць дапамагаць.

Адным з арганізатараў сьвяткаваньня ў Беластоку ёсьць Нацыянальна-Вызвольны Рух "Вольная Беларусь". Мы ўдзячныя нашым ахвярадаўцам. Дзякуючы ім удалося зрабіць добрую справу -- ушанаваць важнае для нашай краіны і людзей сьвята Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь. Дзякуем. Жыве Беларусь! Слава Айчыне!

Зянон Пазьняк
24-08-2026.
1320017
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

35 год Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь

Паважаныя землякі, дарагія беларусы.

Віншуем нас усіх зь вялікім нацыянальным і гістарычным сьвятам 25-м Жніўня -- Днём Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь.

25-га Жніўня 1991 года, дзякуючы, перш за ўсё, вызвольнай палітыцы Беларускага Народнага Фронту "Адраджэньне" і найперш гераічнаму і разумнаму змаганьню Дэпутацкай Апазыцыі БНФ і дэмакратычных дэпутатаў у Вярхоўным Савеце, Беларусь стала незалежнай краінай праз наданьне сілы канстытуцыйнага закона Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР.

Беларусь аб'явіла аб сваёй самастойнасьці, аб палітычнай і юрыдачнай незалежнасьці. Утварылася рэальная незалежная Беларуская дзяржава, прызнаная ўсім сьветам з усімі інстытутамі суверэннай ўлады і атрыбутамі незалежнай дзяржавы.

Шлях да гэтага вялікага гістарычнага дня -- гэта шлях барацьбы з імпэрскай Расеяй, які расьцягнуйся на ўсё ХХ-е стагоддзе і адлюстраваў тры этапы змаганьня і дасягненьня.

Першы этап гістарычна вызначальны -- гэта 25 Сакавік 1918 года -- Дзень аб'яўленьня Незалежнасьці Беларускай Народнай Рэспублікі. 25 Сакавік аб'явіў на ўвесь сьвет пра зьяўленьне новай беларускай нацыі і пра стварэньне дзяржавы пад назовам Беларусь, якая ўтварылася на грунце Вялікага Княства Літоўскага і засьведчыла перамогу Беларускай нацыянальнай ідэі.

Беларускай Народнай Рэспубліцы перашкодзіла рэалізавацца акупацыя Беларусі бальшавіцкай Расеяй, якая ўтапіла ў крыві цэлае пакаленьне беларусаў і здабыткі вялікай беларускай культуры.

Другі этап адбыўся 27 ліпеня 1990 года, калі ў выніку зьбегу палітычных абставінаў дэпутатам Апазыцыі БНФ у Вярхоўным Савеце ўдалося правесьці праз Вярхоўны Савет зьмястоўны тэкст Дэклярацыі аб дзяржаўным суверэнітэце БССР, якая была актам дзяржаўнай улады і паспрыяла хуткай нацыянальнай асьвеце насельніцтва ў разуменьні важнасьці існаваньня незалежнай краіны.

Дэклярацыя аб дзяржаўным суверэнітэце стала крокам на шляху да праўнай самастойнасьці і свабоды Беларусі, дапамагла ў палітычным і праўным афармленьні Незалежнасьці 25-га Жніўня 1991 года, на завяршальным трэцім выніковым этапе, калі быў усталяваны рэальны незалежны дзяржаўны статус суверэннай Беларусі.

Акт аб дзяржаўнай незалежнасьці Беларусі 25-га Жніўня 1991 года і акт аб дзяржаўнай незалежнасьці Украіны 24-га Жніўня 1991 года засьведчылі юрыдычна-праўную ліквідацыю дагавора аб стварэньні СССР ад 30 сьнежня 1922 года.

(Нагадаю даговор аб СССР быў заключаны і падпісаны паміж чатырма суб'ектамі -- Беларусяй, Украінай, Расеяй і ЗСФСР. У такіх абставінах для ліквідацыі дагавора дастаткова, каб зь яго выйшаў адзін суб'ект права. Вайшлі Украіна і Беларусь, а Закаўказкай Федэрацыі ад 1936 года ўжо не існавала. Пазьнейшыя "савецкія рэспублікі" былі "далучаны" і дагавор 1922-га не падпісвалі).

Такім чынам 24 і 25 жнівень 1991 года абазначаў таксама канец СССР. Наступныя падзеі ("Белавежскія пагадненьні" і інш.) у прававым сэнсе мелі толькі фармальна-палітычнае значэньне, дзеля афармленьня факта спыненьня існаваньня Савецкага Саюза" як геапалітычнай рэальнасьці" ды каб адзначыць тут быццам бы "важную" ролю Расеі. Але праўда ёсьць такая, якая ёсьць. Савецкі Саюз быў ліквідаваны актамі аб незалежнасьці Украіны і Беларусі.

Віншуем наш добры разумны і вялікі Беларускі народ са сьвятам Незалежнасьці. Жыве Беларусь! Слава Айчыне!.

Зянон Пазьняк.
25 Жнівень 2026 год
1790028
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

"Будучыня вольнай Беларусі куецца ва Украіне" — Зянон Пазьняк павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасьці

"Сёньня 24 жніўна вялікае свята змагарнай Украіны — Дзень незалежнасьці. 24 жніўня 1991 года Украіна выйшла з абцугоў Савецкага Саюза. З гэтым я віншую нашых дарагіх украінцаў, нашых ваяроў, змагароў, якія адстойваюць свабоду на фронце. Зычу ім упэўненасьці ў перамозе, сілы, моцы. Украіна пераможа і будзе вольнай і свабоднай" — Зянон Пазьняк

https://www.youtube.com/watch?v=TQTSF_tA8Rs
Video Thumbnail
3420027
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

Слава вольнай Украіне!

Сёньня 24 Жнівень сьвята незалежнасьці Украіны. Віншуем дарагіх украінцаў зь вялікай нацыянальнай гістарычнай падзеяй. У гэты дзень скончыў юрыдычнае існаваньне Савецкі Саюз і ўзьнікла вольная незалежная Украіна. А назаўтра, 25-га Жніўня, пасьля аб'яўленьня незалежнасьці Беларусі, адбылося замацаваньне і пацьверджаньне гэтага праўнага факту ліквідацыі дагавора аб стварэньні СССР.

Цяпер Украіна адстойвае сваю незалежнасьць ад вечнага агрэсара, якім зьяўляецца Расея. Зычым украінцам моцы сілы і перамогі над ворагамі чалавецтва. Украінскі народ дэманструе мужнасьць і стойкасьць у барацьбе за незалежнасьць супраць маскоўскіх інтэрвентаў. Падтрымліваем незалежную Украіну. Зычым волі і перамогі.
Слава Украіне! Героям слава! Жыве Беларусь!

Зянон Пазьняк
(ад імя Нацыянальна-вызвольнага
руху "Вольная Беларусь").
24-08-2026.
2050021
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

29 серп. 2026 р., 14:08

Photo
📌 У Беластоку ў беларускім хабе «Новая Зямля» ўрачыста адзначылі 35-ю гадавіну прыняцця Дэкларацыі аб суверэнітэце Беларусі, за якую 25 жніўня 1991 года адзінагалосна прагаласавалі 256 дэпутатаў 12-га склікання Вярхоўнага савета БССР.

🔻 Святочная вечарына праводзілася ў Беластоку таксама і ў падтрымку дзейнасці беларускага хаба «Новая Зямля».

https://racyja.com/by/palityka/u-belastoku-adznacyli-35-ju-hadavinu-nezaleznasci-respubliki-belarus/
2610029
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

19 серп. 2026 р., 13:33

Photo
❗️23 жніўня, Беласток — СЬВЯТА НЕЗАЛЕЖНАСЬЦІ БЕЛАРУСІ

Набліжаецца вялікае нацыянальнае сьвята — Дзень Незалежнасьці Рэспублікі Беларусь (25 жнівень).

З нагоды 35-х угодкаў вялікай падзеі рыхтуецца ўрачысты канцэрт з дабрачыннай мэтай падтрымкі Прасторы «Новая Зямля» ў Беластоку.

Галоўная дабрачынная мэта падзеі — падтрымаць арэнду і далейшае існаваньне Прасторы «Новая Зямля»: https://zrzutka.pl/gh985w

У праграме:

📌 Выступы: Зянон Пазьняк, Юры Беленькі (анлайн), прадстаўнікі беластоцкіх грамадска-палітычных арганізацый.
📌 Сьвяточны канцэрт: Сяржук Доўгушаў, інтэграцыйны хор "Калина", Ігар Палынскі, Зьміцер і Геральд Бартосікі, Юстына і Тацьцяна Карпіловіч.
📌 Інсцэнізацыя фрагмэнту сцэнаграмы Сэсіі Незалежнасьці. 
📌Аўкцыён – магчымасьць набыць унікальныя рэчы, тым самым фінансава падтрымаць Прастору "Новая Зямля".

Далучайцеся да супольнага сьвята!

⏰ КАЛІ: 23 жніўня (нядзеля), 14:00
📍ДЗЕ: Беласток, ul. Św Rocha 5, lok.32, Прастора "Новая Зямля”

Арганізатары:
—
— https://t.me/novaja_ziamlia
2540025
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

19 серп. 2026 р., 13:33

Photo
Збор інтэрвью Васіля Быкава абвешчаны ў Беларусі "экстрэмісцкім"

Міністэрства інфармацыі абнавіла «Рэспубліканскі спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў».

Гэтак "экстрэмісцкай" абвешчаная кніга "Быкаў на Свабодзе" — збор інтэрвью знакамітага беларускага пісьменьніка і дзеяча беларускага адраджэньня Васіля Быкава, якія ён даваў Радыё Свабодзе.

Акрамя гэтага, у спісе з'явіліся і іншыя беларускія кнігі:
— «Паўстаньне Беларусі» (Пётра Рудкоўскі, 2007)
— «Пакаленьне Маладога Фронту» (Павал Севярынец, 2004)
— «Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь» (Уладзімір Роўда, 2011)
— «Кошт свабоды, ці Спавядальнасьць апазіцыйнага палітыка» (Сяргей Скрабец)
— «Ненасільле і Беларусь» (Варшава, 1999).
249009
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

19 серп. 2026 р., 13:33

Photo
Зьміцер і Геральд Бартосікі, Юстына і Тацьцяна Карпіловіч — беларуская сям’я музыкаў, якая разам захоўвае і разьвівае традыцыю беларускай песьні.

Іх выступы адметныя спалучэньнем выразнага вакалу і разнастайнага інструмэнтальнага гучаньня: гітары, баяна, флейты, калімбы і пэркусіі. У рэпэртуары сям’і — уласныя песьні, лірычныя балады, беларускія рамансы, народныя творы ў сучасных апрацоўках і песьні на вершы беларускіх паэтаў.

Тэленавітая сям'я выступіць 23 жніўня на https://www.bns-volnayabelarus.org/post/dzennezalezhnasci з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі ў Беластоку ў Прасторы "Новая Зямля".

❗️Падтрымайце збор на арганізацыю канцэрта і падтрымку Прасторы “Новая Зямля”: https://zrzutka.pl/gh985w

🤝❤️Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам годна адзначыць Дзень Незалежнасьці Беларусі, і адначасна дапамагчы захаваць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у Беластоку.
2910021
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ logo
ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ

19 серп. 2026 р., 13:33

Photo
Сяржук Доўгушаў — беларускі сьпявак, музыка-мультыінструмэнталіст, фалькларыст і папулярызатар беларускай традыцыйнай культуры, заснавальнік культурнага руху «Спеўны сход».

23 жніўня на https://www.bns-volnayabelarus.org/post/dzennezalezhnasci з нагоды Дня Незалежнасьці Беларусі ў Беластоку Сяржук прасьпявае патрыятычныя і нацыянальныя беларускія песьні, а таксама ўласныя аўтарскія творы.

❗️Падтрымайце збор на арганізацыю канцэрта і падтрымку Прасторы “Новая Зямля”: https://zrzutka.pl/gh985w

Дзякуючы вашай падтрымцы мы зможам годна адзначыць Дзень Незалежнасьці Беларусі, і адначасна дапамагчы захаваць месца, якое аб’ядноўвае беларусаў у Беластоку.

Сьвяткуем Незалежнасьць разам. Захоўваем беларускую прастору разам.
5190027

Showing 30 of 108 posts

Rating

Login required

Frequently Asked Questions

Про що Telegram-канал ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ?+

ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ (@volnaja_belarus) — Telegram-канал у категорії Free Fire на tgdio. На профілі є рейтинг, відгуки, ранг і свіжі пости — вирішіть перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 1 043 підписників.

Як приєднатися до ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ (@volnaja_belarus) у Telegram?+

Відкрийте профіль каналу на tgdio, натисніть Join / Open in Telegram і підпишіться на @volnaja_belarus безкоштовно.

Чи варто підписуватися на ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ (Free Fire)?+

На tgdio можна перевірити рейтинг, відгуки, ранг і пости ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 1 043 підписників. Порівняйте з подібними каналами Free Fire.

Де дивитися статистику та пости ВОЛЬНАЯ БЕЛАРУСЬ?+

На tgdio відкрийте сторінку @volnaja_belarus: статистика підписників, ранг, рейтинг і пости. Посилання Stats показує графіки зростання.