Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 Telegram channel photo

Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻

@karonavitautaPublic Channel

Чаму беларусы такія? Беларуская гісторыя без занудства. Аўтарская рэканструкцыя падзей, нечаканыя павароты біяграфій 💌

55

Last views

117 (117 subscribers)
Members
—
Rating
35
Total Posts
Oct 18, 2026, 8:17 PM
Updated
Aug 15, 2026
Created
Stats

Ви переглядаєте контент українською. Щоб бачити контент іншими мовами, змініть мову сайту.

Channel Information

Channel Information
Channel NameKarona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻
Username@karonavitauta
CategoryМода, краса та спосіб життя
Languageукраїнська
CountryУкраїна
Members117
Channel TypePublic Channel
Created15 серп. 2026 р.
Last Updated18 жовт. 2026 р. • 3 дні тому
StatusActive

Ranking

Global Ranking
#29739+135
Language Ranking
#585-2
Category Ranking
#1125+10

Participant Growth

Total: 11730 Days growth: +1211.4%
09/1909/2409/2910/0410/0910/1410/18
Participant Growth - 30 Days
DateSubscribers
19:09:2026105
20:09:2026105
21:09:2026105
22:09:2026105
23:09:2026105
24:09:2026105
25:09:2026105
26:09:2026105
27:09:2026105
28:09:2026105
29:09:2026105
30:09:2026105
01:10:2026105
02:10:2026105
03:10:2026105
04:10:2026105
05:10:2026105
06:10:2026105
07:10:2026105
08:10:2026105
09:10:2026105
10:10:2026105
11:10:2026105
12:10:2026105
13:10:2026105
14:10:2026105
15:10:2026105
16:10:2026105
17:10:2026105
18:10:2026117
Participant Growth - Weekly
DateSubscribers
Week of 10:08:202674
Week of 17:08:202674
Week of 24:08:202683
Week of 31:08:202692
Week of 07:09:2026105
Week of 14:09:2026105
Week of 21:09:2026105
Week of 28:09:2026105
Week of 05:10:2026105
Week of 12:10:2026117
Participant Growth - Monthly
DateSubscribers
August 202683
September 2026105
October 2026117
Participant Growth - Yearly
DateSubscribers
2026117

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1https://karonavitauta.org/public/gazeta-zyve-belarus-u-1952-godze-bela1.1K
  2. #2🔻 [Цудатворны чацвер 5 верасня 1991 года ў Беларусі.](https://karonav1.0K
  3. #3🔻 https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-a874
  4. #4🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікал817
  5. #5🔻 https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-567
  6. #6„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за ак545
  7. #7[🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё 510
  8. #8🔻 [Адзін шалёны месяц «Нашай Долі». Газета «исключительно вреднаго на509
  9. #9🔻 https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai503
  10. #10http://www.karonavitauta.org/490

Latest Posts

Video
🔻Мы да вас з неўміручым пасланнем ад вялікага спецыяліста :) 🔔

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
55005
Photo1/2
🔻 Як беларусы вярталі незалежнасць пасля Рыжскага падзелу
У пачатку 1920-х гадоў у нашым рэгіёне разгортвалася вялікая палітычная гульня. І беларусам у ёй адводзілася ці не галоўная роля. Праўда, правілы гэтай гульні пісалі зусім не мы.

«Паўсюдна ходзяць чуткі, што хутка пачнецца вайна і паўстане Беларуская Рэспубліка…» - такія данясенні польская паліцыя атрымлівала ад сваіх інфарматараў адно за адным.
Беларуская Рэспубліка?

Але як такое магчыма? На дварэ 1922 год: Рыжская мірная дамова разарвала беларускія землі паміж Савецкай Расіяй і Польшчай. Беларуская Народная Рэспубліка фактычна знікла з міжнароднай палітыкі, а яе кіраўніцтва апынулася ў эміграцыі. Выглядала на тое, што ў гісторыі незалежнай Беларусі пастаўленая кропка. Але, насамрэч, гэта быў толькі пачатак гісторыі.

🚩 Падрабязнасці вось тут : https://karonavitauta.org/public/yak-belarusy-vyartali-nezaleznasc-paslya-ryzskaga-padzelu

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
920011
Photo1/2
🔻 Дзень памяці Тадэвуша Касцюшкі, які нарадзіўся пад Івацэвічамі. Пасля ягонай смерці 15 кастрычніка 1817 года беларускія сваякі забралі ўсе зберажэнні генерала - да апошняга цэнта, прысабечылі яшчэ і працэнты. Хоць у сваім тастамэнце наш герой многіх народаў цалкам адназначна распарадзіўся гэтымі грашыма.

І што цікава: у барацьбу за грошы Касцюшкі аказаліся ўцягнутыя нават расейская амбасада ў Вашынгтоне і знакаміты амерыканскі прэзідэнт.

🚩 Падрабязнасці сумнай маёмаснай грызні тут: https://karonavitauta.org/kascyuska-adda-grosy-na-svabodu-amerykanskix-rabo

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
363009
Photo1/8
Першы студэнцкі масавы пратэст у незалежнай Беларусі

14 кастрыніка 1994 года ў Менску прайшла масавая акцыя студэнтаў пад лозунгамі “Дзякуй прэзідэнту за хлеб і малако” і "Малако і хлеб — студэнцкі абед". Так студэнты адзначылі 100 дзён праўлення нядаўна абранага прэзідэнта Лукашэнкі. Яны спрабавалі давесці яму і ўраду, што жыць на стыпендыю у 2-3 долары ў месяц немагчыма. Акцыя мела вялікі поспех. У БДУ стыпендыя неўзабаве вырасла амаль да 20 долараў, пры сярэдніх заробках у 60 долараў. Саміх удзельнікаў акцыі тады ніхто не затрымліваў.

Сярод арганізатараў акцыі былі анархісты і прадстаўнікі Задзіночання Беларускіх Студэнтаў. ЗБС паўстала напрыканцы 1980-х, яно займаліся абаронай правоў студэнтаў, прасоўваннем «беларускасці» ў сістэму вышэйшай адукацыі, а таксама ўдзельнічала ў шэрагу палітычных кампаній. Для многіх маладзёнаў арганізацыя як і студэнцкі рух сталі школай грамадзянскага актывізму і трамплінам у палітыку.
640014
Photo1/2
🔻 Былі часы. «Кароль ліцвінаў» святкаваў Каляды разам з імператарам Рымскай імперыі.

Каляды 1368 года імператар Свяшчэннай Рымскай імперыі Карл IV сустракаў у вузкім сямейным коле ў італьянскай Сіене. Пры стале незвычайны госць з Вялікага Княства Літоўскага. У імператарскіх дакументах гэтага чалавека называлі Rex Lethuorum - «каралём ліцвінаў». А звалі яго Бутаўт.

Што вядома князя, які яшчэ нядаўна спрабаваў адабраць у Кейстута і Альгерда вярхоўную ўладу ў ВКЛ і атакаваў горад разам з нашымі адвечнымі ворагамі?

🚩 Але спачатку разбярэмся ў сваяцкіх сувязях. Без іх у гэтай гісторыі ніяк: https://karonavitauta.org/public/byli-casy-karol-licvina-svyatkava-kalyady-razam-z-imperataram-rymskai-imperyi

Падпісвайся на Карону Вітаўта! ❤️
475008
Photo1/2
🔻 Нобелеўскі лаўрэат быў супраць Нобеля для Васіля Быкава.

Сёння Шведская Акадэмія прызнала Нобелеўскую прэмію-2026 года. У далёкім 1999 годзе вырашаліся лёсы першай Нобелеўскай прэміі ў гісторыі Рэспублікі Беларусь.

Да ідэі вылучыць Васіля Быкава на Нобелеўскую прэмію па літаратуры скептычны паставіўся Чэслаў Мілаш. Ён сумняваўся не толькі ў шансах беларускага пісьменніка, але і ў тым, ці прынясе яго перамога карысць самой Беларусі.

Прычына была нечаканая: Вялікая Айчынная вайна і яе месца ў беларускай гістарычнай памяці. 

🚩https://karonavitauta.org/public/nobeleski-lareat-by-suprac-nobelya-dlya-vasilya-bykava-prycyna-nyamecka-saveckaya-vaina
447008
Photo1/2
„He shoots, he scores! Янка!” ❤️ Чарговы сезон NHL стартуе сёння за акіянам! І сёння ж, 29 верасня, дзень нараджэння першага ўраджэнца Беларусі, які меў гонар выходзіць на лёд найлепшай хакейнай лігі планеты!

John Miszuk (Ян Мішук) згуляў на пляцоўках Канады і ЗША больш 450 гульняў (з іх 237 у NHL) у колерах, між іншага, Philadelphia Flyers, Chicago Black Hawks, Minnesota North Stars і Detroit Red Wings. Яго хакейная кар’ера доўжылася з 1961 да 1979 года. 7 галоў і 39 галявых перадач Джона Мішука – годная статыстыка для сілавога абаронцы!

Мішук нарадзіўся 29 верасня 1940 года ў беларускіх Налібаках. У часе Другой сусветнай вайны нацысты вывезлі Мішукоў на прымусовыя працы ў Нямеччыну. У Беларусь сям’я ўжо не вярнулася, перабралася ў канадскі Гамільтон. Там хакей і стаў жыццёвай справай ураджэнца Беларусі.

Джон Мішук памёр у Канадзе ў 2025 годзе. У 2019 годзе ён здолеў наведаць Беларусь і Налібакі. На радзіме Мішук пабываў упершыню за 76 год.

Падпісацца на Карону Вітаўта! ❤️
5450012
Photo1/2
🔻 Чаму мадзяр Стэфан Баторы можа прэтэндаваць на званне самага беларускага князя і караля ў нашай гісторыі?

Баторы прызнаваў Польскую Карону і Вялікае Княства Літоўскае незалежнымі і роўнапраўнымі дзяржавамі, абавязваўся дбаць пра ВКЛ і павялічваць яго тэрыторыю, склікаць сеймы ў двух дзяржавах па чарзе. А таксама прызначаць камандаваць беларуска-літоўскім войскам толькі прадстаўнікоў ВКЛ. Баторы актыўна захоўваў атрыбуты незалежнасці дзяржавы Беларусі і Літвы. За такую пазіцыю яго і сёння папракаюць прыхільнікі больш шчыльнага саюзу.

🚩 Паглядзіце на Стэфана Баторыя выключна з беларускага ракурса - https://karonavitauta.org/public/fakty-pra-stefana-batoryya-belaruski-rakurs

Сачыце за Каронай Вітаўта! ❤️
123009
Photo1/2
🔻 Калі б Стэфан Баторы дажыў да сёння, ён стаў бы знаходкай для коўчаў і матыватараў - як рабіць сваё, калі ўвесь свет супраць цябе. Наш князь і кароль нарадзіўся 27 верасня 1533 года

Усё жыццё страшэнна хворы. Штодня пакутаваў ад язвы пад каленам, якая бясконца сцякала гноем, бяссоніцы, браку апетыту, каталептычных прыпадкаў. І яшчэ трэба было вытрымаць усе гэтыя медычныя працэдуры: перавязкі, бандажы, нясцерпнае вярэджэнне ранаў.

Калі ён памёр, ва ўладных палацах усёй Еўропы раздаліся ўздыхі. У Маскве, Вене і Турцыі - палёгкі. У Рыме і Парыжы - шкадавання.

Як адзначыў адзін гісторык - Масква цешылася больш, чым Беларусь, Польшча і Літва разам плакалі.

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/batory-suprac-batoryya

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
431007
Photo1/2
🔻Так абіралі першага кіраўніка незалежнай Беларусі. Дата 18 верасня 1991 года, безумоўна, гістарычная для нас.

Беларусы ўпершыню ў найноўшай гісторыі, не фармальна, не па загадзе зверху, не па ўказанні Крамля, абралі кіраўніка сваёй дзяржавы. І першым кіраўніком незалежнай Беларусі стаў Станіслаў Шушкевіч.

Гэта была яшчэ зусім іншая беларуская палітыка. Няма нават і месяца з таго дня, калі Беларусь здабыла незалежнасць і стала самастойнай дзяржавай. Прэзідэнцкай пасады не існавала, кіраўніка краіны выбіраў парламент. Ішла рэальная барацьба за галасы дэпутатаў, і для перамогі дэмакратычным сілам спатрэбіўся не адзін дзень.

🚩 Падрабязнасці падзеі тут - https://karonavitauta.org/public/tak-abirali-persaga-kiranika-nezaleznai-belarusi

Падпішыцеся на Карону Вітаўта! ❤️
1630012
Photo1/2
🔻Чырвоная Армія ўварвалася ў Заходнюю Беларусь і Польшчу. Паляк усё сваё жыццё дзякуе беларусам.

17 верасня 1939 года Ежы Пуцілоўскаму не было і трынаццаці год. Сям'я жыла ў Беластоку, трымала пякарню, пабудавала два дамы. Бацьку перад вайной мабілізавалі ў польскае войска. У верасні 1939 года горад спачатку акупавалі немцы, але праз некалькі дзён сышлі, і з усходу з'явілася савецкае войска. Усё згодна з таемнымі пратаколамі пакта Сталіна з Гітлерам.

Казалі нам: У вас няма ніякай культуры! Бацька спытаў, чаму так лічаць. Бо ў вас на вуліцах няма гадзіннікаў!
Бацька адказвае: нам не патрэбныя гадзіннікі на вуліцах, бо ў нас яны на руках.
А дзе вашыя вошабойкі? Бацька кажа, што ў нас людзі не маюць вошай, што чыста, таму і няма патрэбы ў вошабойках.
🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/cyrvonaya-armiya-varvalasya-zaxodnyuyu-belarus-i-polscu-palyak-dzyakue-belarusam

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
510009
Photo1/2
🔻Беларус уратаваў Леніна. Не даў гісторыі шанса пайсці іначай.

...Часу на роздумы Сцяпан Гіль не меў: яго начальнік, бальшавіцкі лідар Ленін, нерухома ляжаў на зямлі, сцякаў крывёй, а рабочыя завода Міхельсона ў паніцы разбягаліся хто куды…

За працу і службу беларус Сцяпан Гіль атрымае знак «Ганаровы чэкіст». Напіша вельмі асабістую пафасную кнігу пра свае стасункі з лідарам расейскіх бальшавікоў. А калі памрэ, пра смерць былога шафёра Леніна, намякаючы на яго ўплывовасць, паведаміць нават The New York Times.

🚩Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/belarus-uratava-lenina-ne-da-gistoryi-sansa-paisci-inacai

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
149009
Photo
🔻 https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-adkryli-darogu-vaineАле падзеі 23 жніўня 1939 года паказалі адваротнае: Сталін з Гітлерам ударылі па руках і заключылі подлы пакт, вырашальны ў тым ліку і для беларускіх земляў: яны даставаліся таталітарнаму савецкаму рэжыму, які абрынуў на іх вынішчальныя рэпрэсіі.

Сакрэтны пратакол да гэтага пакта, названага гісторыяй прозвішчамі міністраў замежных справаў абодвух імперый Молатава-Рыбентропа, перакрэслівае версію і савецкай, і крамлёўскай расейскай, і лукашэнкаўскай гісторый.

Вырашаючы свае задачы, Сталін і Гітлер, па-просту разарвалі дзяржавы і народы Еўропы, адкрылі дарогу да жахлівай Сусветнай вайны.

Савецкі Саюз да 1989 года не прызнаваў наяўнасць сакрэтных дамоваў з Гітлерам, называў іх «фальшыўкамі, пакліканымі зганьбіць міралюбную палітыку СССР».

🚩 Як нацысты і камуністы дайшлі да згоды чытаць тут: https://karonavitauta.org/public/smazanyya-kastany-rasenni-yakiya-adkryli-darogu-vaine

❤️
874006
Photo
🔻 https://karonavitauta.org/public/kali-tras-sto-vyadoma-pra-nevyadomae-zaboistva-cygano-u-asmyane

Калі Траш - гэта чорны жах на адным з цыганскіх дыялектаў. Цыганоў у Ашмяне і ваколіцах у часе Другой сусветнай вайны масава забівалі некалькі разоў - сем’ямі, табарамі, іх арыштоўвалі на дарогах, у вёсках і нават проста на гарадскім рынку.

Жахлівыя падзеі, пра якія сёння пішам, адбыліся ўвосень 1941-м годзе ў беларускай Ашмяне на гістарычнай Віленшчыне. Гісторыю давялося збіраць з аскепкаў сведчанняў і ўскосных узгадак у беларускіх, польскіх, літоўскіх публікацыях.

🚩 Дзелімся ўсім, што ведаем пра гэтыя падзеі, тут - https://karonavitauta.org/public/kali-tras-sto-vyadoma-pra-nevyadomae-zaboistva-cygano-u-asmyane

❤️
161006
Photo
https://karonavitauta.org/public/gazeta-zyve-belarus-u-1952-godze-belarusi-yak-takoe-bylo-magcymym

Адзін нумар газеты дакладна пабачыў свет і трапіў да чытачоў. Маглі быць і наступныя. Аднак у Маскве савецкія органы дзяржаўнай бяспекі перлюстравалі ўсю карэспандэнцыю, якая ішла з Беларусі за мяжу. Увагу прыцягнулі чатыры лісты: усе на адно імя і на адзін французскі адрас. Так і пачалося паляванне на чалавека, які стаяў за выданнем.

Друкарня, у якой пабачыў свет першы нумар газеты «Жыве Беларусь», была падпольнай і працавала ў лесе паміж Вілейкай і Маладзечнам. Шрыфты, наборныя планкі, фарбу і рулоны газетнай паперы былі здабытыя з друкарні машынна-трактарнай станцыі ў мястэчку Вязынь, дзе мясцовыя камуністы штампавалі прапагандысцкую прадукцыю.

🚩Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/gazeta-zyve-belarus-u-1952-godze-belarusi-yak-takoe-bylo-magcymym

❤️
1,060008
Photo
15 жніўня 1972 года ў Менску пры нявысветленых абставінах быў забіты мастак, лідар нацыянальна-адраджэнскага руху, сябра Уладзімера Караткевіча – Лявон Баразна. Непасрэдна перад забойствам ён рыхтаваў акцыю пратэсту супраць разбурэння гістарычнага цэнтра Менска.

У 1969 годзе разам з Зянонам Пазняком выступаў у абарону вуліцы Няміга. Іх сумесны артыкул надрукавала газета "Правда", дзякуючы чаму Машэраў на 3 гады прыпыніў знішчэнне Нямігі. Баразна раней працаваў галоўным мастаком Мастацкага фонду БССР. У 1967 годзе яму даручылі афармленне Менска да 900-гадовага юбілею, але неўзабаве ён быў адхілены ад працы.

15 жніўня 1972 года ў Старым горадзе ён кінуўся на вуліцы ратаваць жанчыну, на якую напалі бандыты. Дзяўчына імгненна знікла, а Лявон атрымаў смяротны ўдар. Следчыя органы трактавалі гэта забойства як звычайны крымінал, але пэўныя акалічнасці даюць падставы падазраваць у здзяйсненні злачынства савецкімі спецслужбамі. Забойцы атрымалі малы тэрміны, пазней неўзабаве скасаваны амністыяй.
143005
Photo
🔻 https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-gadzinnik-yaki-padava-signaly-vyaznyam-u-siza Той гадзіннік на Фарным касцёле Гродна ведае кожны, хто хоць раз бываў у цэнтры гэтага горада. А калі і не бачыў, то дакладна чуў: ён адбівае не толькі гадзіны, але і паўгадзіны, і чвэрці.

У 50-я гады, гарадзенскія ўлады запатрабавалі спыніць гадзіннік. Спачатку прыдумалі, што з дапамогай бою гадзінніка перадаюцца нейкія сігналы ў Гродзенскую турму.

Даглядчыца толькі разводзіла рукамі: як гэта магчыма, калі ён заўсёды б'е аднолькава? Тады «знайшлася» іншая прычына. Маўляў, бой гадзінніка блытае кіроўцаў тралейбусаў, якія паварочваюць непадалёк. Найхутчэй жа шляхетнасць і еўрапейскасць Гародні былі не да спадобы тым, хто прымаў такія рашэнні. Так ці інакш, улады прымусілі гадзіннік замаўчаць.

🚩 Дэталі гісторыі тут - https://karonavitauta.org/public/yak-alyaksandr-milinkevic-zapusci-gadzinnik-yaki-padava-signaly-vyaznyam-u-siza

❤️
567006
Photo
🔻 https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-goda
https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-godaПратэст доўжылася ўсяго некалькі хвілін. Але менавіта гэтыя некалькі хвілін зрабілі яе гістарычнай - адной з першых гучных антысавецкіх публічных акцый у Беларусі.

55 год таму, 11 жніўня 1971 года, больш за сотню юнакоў і дзяўчат выйшлі на Савецкую плошчу беларускага Гродна з плакатамі «Спыніце тэрор», «Свабоду рок-н-ролу», «Рукі прэч ад доўгіх валасоў» і All You Need Is Love.

Яны былі хіпі. Хаця ім было не істотна як іх называлі:
Мы проста жылі так, як хацелі: апраналі і слухалі тое, што нам падабалася. Мы былі маладыя, здаровыя, вясёлыя: сядзелі, травілі анекдоты, гулялі да раніцы...Марылі набыць Замкавую гару ў Гродна, абвясціць там незалежную дзяржаву, каб ні камунізму, ні сацыялізму, нармальная свабодная дзяржава без маразма.

Чыталь далей - https://karonavitauta.org/public/spynice-teror-gistoryya-belaruskai-demanstracyi-1971-goda

❤️
503006
Photo
🔻 https://karonavitauta.org/public/umyastoski-francisak апазналі сярод расстраляных афіцэраў польскага войска падчас эксгумацыі месца масавых савецкіх забойстваў у Катыні ўвесну 1943 года. Пры ім былі дзве візітоўкі, медычная даведка і фотаздымак.

У міжваеннай Заходняй Беларусі Францішак Умястоўскі быў адным з самых вядомых беларускіх рэдактараў і публіцыстаў. Ён выдаваў і рэдагаваў «Беларускую культуру» і «Беларускі дзень», пастаянна палемізаваў з польскімі ўладамі, беларускімі палітыкамі і тымі беларускімі дзеячамі, якія прыхільна глядзелі на Савецкі Саюз.

- Мы аб'яўляєм вайну ўсім цёмным сілам, каторым дзеля карысці сваёй вялікая выгода была трымаць васьмімільённы народ беларускі ў нядолі і паняверцы, баламуціць і дурыць яго, - такім маніфестам пачынаўся першы нумар першай легальнай беларускамоўнай газеты, якую Умястоўскі выдаваў разам з Цёткай, Іванам і Антонам Луцкевічамі.

https://karonavitauta.org/public/umyastoski-francisak

❤️
151009
Photo
🔻 https://karonavitauta.org/public/zabrac-mayomasc-u-belarusa-sxema-kacyaryny-ii Схема расейскай імператрыцы, на жаль, рабочая і сёння.

Амаль 230 гадоў таму, каб задушыць у Беларусі незалежніцкае паўстанне Тадэвуша Касцюшкі, расейская акупацыйная адміністрацыя стварыла на беларускіх землях разгалінаваную сістэму канфіскацыі маёмасці.

🚩 Тлумачым схему тут- https://karonavitauta.org/public/zabrac-mayomasc-u-belarusa-sxema-kacyaryny-ii

❤️
4640010
Photo
🖤 Сёння 100 гадоў са дня нараджэння Алеся Адамовіча.

3 жніўня 1926 года нарадзіўся пісьменнік, крытык, навуковец, кінасцэнарыст, публіцыст і грамадскі дзеяч Алесь Адамовіч.

"Жыцьцё маё... так ішло: у 16 маглі забіць, дый пазьней падстаўляўся, але пражытыя ажно за 60 лічу падарункам. Чаго енчыць? Апроч таго, мабыць, я з тых, хто сябе ня дужа высока ацэньваў. Ажыцьцявіўся, на колькі быў запраграмаваны, крыху больш, крыху менш — ужо ня мае значэньня. (...) У чалавека няма абавязку нарадзіцца. Але памерці — абавязак кожнага. Вось і памры. (...) Проста ня трэба пераацэньваць сябе, і будзеш ставіцца да гэтае падзеі спакайней".

https://knihi.com/Ales_Adamovic/ ⬅️
143003
Photo
🔻 Іосіф Апанскі доўга разглядаў невялікую фотакартку, вынятую падчас ператрусу ў кватэры слуцкага актывіста. Некалькі разоў перавярнуў яе. На адвароце - кароткі дарчы надпіс датаваны 1923 годам.

http://www.karonavitauta.org/

Апанскаму было ўсяго дваццаць сем. Але за ягонымі плячыма ўжо імклівая чэкісцкая кар’ера ў Савецкай Беларусі. Ён даўно шукаў прыдатную нагоду ўдарыць па прабеларускіх камуністах і беларускай інтэлігенцыі, якая рухала палітыку беларусізацыі.

Патрэбнае яму імя, першая ахвяра кампаніі, было на адвароце здымка. Якуб Колас. 👉 https://karonavitauta.org/public/u-daganyalki-z-cekistami-yak-gpu-padbiralasya-da-yakuba-kolasa
161006
Photo1/2
Разгадваем учорашні квіз!

Мы запыталіся, каго ў Браславе называлі «нарбутамі».

Слушны адказ - лекараў.
Сваім браслаўскім сінонімам яны абавязаныя Станіславу Нарбуту – мясцоваму доктару ў 1904-1925 гадах. Лекару, як прынята казаць, ад Бога.

Абсалютна шанаваная асоба ў Браславе і ваколіцах. Нарбут лячыў усіх - незалежна ад грамадскага статусу і заможнасці, дамогся пабудовы ў Браславе бальніцы і заслужыў такую павагу гараджан, што яго нават пахавалі на Замкавай гары.

А прозвішча доктара засталося жыць у Браславе: самі чулі ❤️
1850014
Photo1/2
🔻 Цудатворны чацвер 5 верасня 1991 года ў Беларусі.
Толькі што Менскі гарадскі савет народных дэпутатаў прыняў гістарычнае рашэнне – над сталіцай Беларусі ўздымуцца нацыянальныя сімвалы - бел-чырвона-белы сцяг і герб “Пагоня”. І гэты момант цэментуе ў гісторыі знакамітае фота!

Рашэнне дэпутатаў адважнае, але каму як не сталіцы весці рэй: Беларусь абвешчана незалежнай і суверэннай дзяржавай, але Савецкі Саюз і ўсе яго структуры, у тым ліку і рэпрэсіўныя, яшчэ існуюць. Нацыянальная сімволіка стане дзяржаўнай толькі 19 верасня.

У 250 асабовым гарадскім савеце Менску было каля 60 дэмакратычных дэпутатаў. Абмеркаванне і галасаванне было драматычным. Але ў адказны для дзяржавы момант беларусы апынуліся па-над палітычнымі падзеламі. ❤️

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/scyag-nad-menskam-tak-adnalyali-gistarycnuyu-spravyadlivasc

Падпішыся на Карону Вітаўта! ❤️
1,010009
Photo1/2
🔻 Статут ВКЛ пісаў гішпанец?! Oh, madre mía! 🇪🇸

Замежніку ў Вялікім Княстве Літоўскім у XVI стагоддзі трэба было добра ўмець танчыць палітычнае фламенка 😁.

Рызыкні-ідзі разбярыся: як сябе паводзіць з двума наймагутнейшымі беларуска-літоўскімі родамі таго часу. З Радзівіламі, якія замяшчалі караля ў час яго адсутнасці ў ВКЛ, і з Хадкевічамі: з кім сябраваць, каго лепш не раздражняць, і як каталіку жыць сярод магнатаў, якія ўсё больш сімпатызуюць кальвіністам і антытрынітарыям...

🚩 Чытаць далей: https://karonavitauta.org/public/statut-vkl-pisa-gispanec-oh-madre-mia

Падпішыцеся на Карону Вітаўта! ❤️
159007
Photo1/2
🔻 Адзін шалёны месяц «Нашай Долі». Газета «исключительно вреднаго направленія»

Расейская паліцыя прыйшла ў рэдакцыю «Нашай Долі» ўжо на наступны дзень пасля выхаду першага, гістарычнага нумара газеты. Наклад канфіскавалі, потым яшчэ адзін, і наступны таксама, разграмілі рэдакцыю, завялі крыміналку. Так пачыналася легальная беларуская журналістыка.

1 верасня адзначаем 120 гадоў з выхаду першага нумара "Нашай Долі". У 1906 годзе беларусы скарысталіся вакном магчымасцяў - і ў Расейскай імперыі ўпершыню легальна пачала выходзіць газета па-беларуску. Дата эпахальная і ў значнай ступені лагічны пачатак нашага беларускага адраджэння. Але за гэтай прыгожай юбілейнай датай хаваецца адзін шалёны месяц, за які беларуская легальная журналістыка мусіла нарадзіцца і адразу вучыцца змагацца за права на існаванне. 

🚩 Пагартайма гэты драматычны каляндар разам: https://karonavitauta.org/public/adzin-salyony-mesyac-nasai-doli-gazeta-isklyucitelno-vrednago-napravleniya

Падпісвайцеся на Карону Вітаўта! ❤️
509003
Photo
https://karonavitauta.org/public/vilnya-1930-catyry-postaci-belaruskaga-adradzennya

💪 Аўтар гэтых радкоў - Аўген Бартуль, адзін з самых заўважных паэтаў Заходняй Беларусі. На здымку, зробленым улетку 1930 года ў Вільні, ён у модных тады пумпах - кароткіх пуцатых мужчынскіх нагавіцах, зашпіленых пад каленамі.

На фота чатыры беларускія студэнты Віленскага ўніверсітэта імя Стэфана Баторыя, актывісты і лідары Беларускага студэнцкага саюза. Яны выдаюць беларускія часопісы, даследуюць гісторыю Беларусі, арганізуюць беларускі студэнцкі рух, займаюцца беларускай асветай і развіваюць беларускае палітычнае жыццё.

🚩Іх лёсы ў нашым матэрыяле: https://karonavitauta.org/public/vilnya-1930-catyry-postaci-belaruskaga-adradzennya
113003
Photo
🔻У сённяшні панядзелак распавядаем пра іншы панядзелак😜 нашай беларускай гісторыі - 25 сакавіка 1957 года.

"...Беручы пад увагу тое, што ва ўсім свеце прызнана: мужны і патрыятычны беларускі народ ніколі не спыняў супраціву камуністычнаму таталітарызму і працягвае яго да сённяшняга дня..."

У 1957-м, мэр Н'ю-Ёрка Роберт Ф. Вагнер афіцыйна абвясціў аб адзначэнні ў горадзе 25 сакавіка Дня незалежнасці Беларусі.

Вось што ён напісаў з гэтай нагоды да жыхароў сталіцы свету амаль 70 год таму: 🔻 https://karonavitauta.org/public/panyadzelak-u-nyu-yorku-yaki-sta-dnyom-nezaleznasci-belarusi

На фота: А гэта ўжо 1989 год. Афіцыйны зварот Джорджа Буша да беларусаў з нагоды Дня Незалежнасці Беларусі
99002
Photo
🔻 Калі 29 жніўня 1948 года супрацоўнікі МГБ прыйшлі арыштоўваць Мікалая Марцінчыка, яны ведалі, што забіраюць аднаго з найлепшых беларускіх педыятраў - https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai

Папулярнага лекара абвясцілі «агентам нацыянал-фашызму» і, натуральна, «беларускім нацыяналістам».
Савецкія следчыя дасталі з архіваў падзеі дваццацігадовай даўнасці, калі Марцінчык быў адным з найбольш актыўных дзеячаў беларускага нацыянальнага руху Вільні, Беластоку, Гродна, Палесся і дзясяткаў гарадоў і мястэчак Заходняй Беларусі.

🔻Гісторыя змагання Мікалая Марцінчыка: https://karonavitauta.org/public/marcincyk-mikalai?fbclid=IwZXh0bgNhZW0CMTAAc3J0YwZhcHBfaWQQMjIyMDM5MTc4ODIwMDg5MgABHiinQ9mSGZngXdKIIFfvrpsC03GzI3PdD-Loo7m2__o2gtDFJwzmbWsZ1yMg_aem_SeElE4w659LcDSZzd_q8yg
817004

Showing 30 of 35 posts

Rating

Login required

Frequently Asked Questions

Про що Telegram-канал Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻?+

Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 (@karonavitauta) — Telegram-канал у категорії Мода, краса та спосіб життя на tgdio. На профілі є рейтинг, відгуки, ранг і свіжі пости — вирішіть перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 117 підписників.

Як приєднатися до Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 (@karonavitauta) у Telegram?+

Відкрийте профіль каналу на tgdio, натисніть Join / Open in Telegram і підпишіться на @karonavitauta безкоштовно.

Чи варто підписуватися на Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 (Мода, краса та спосіб життя)?+

На tgdio можна перевірити рейтинг, відгуки, ранг і пости Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻 перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 117 підписників. Порівняйте з подібними каналами Мода, краса та спосіб життя.

Де дивитися статистику та пости Karona Vitauta: гісторыя онлайн 🔻?+

На tgdio відкрийте сторінку @karonavitauta: статистика підписників, ранг, рейтинг і пости. Посилання Stats показує графіки зростання.