Skaryna Press Telegram channel photo

Skaryna Press

@skarynapressPublic Channel

Вітанкі ад беларускага выдавецтва ў Лёндане. Наш сайт — skarynapress.com. Мы таксама ў Fb і Insta — паўсюль skarynapress. Многія нашыя выданьні выходзяць электроннымі кнігамі: skarynapress.com/ebooks, а друкаваныя можна набыць на сайце, праз Amazon & N&B.

120

Last views

138 (138 subscribers)
Members
—
Rating
17
Total Posts
Oct 18, 2026, 3:52 PM
Updated
Jul 27, 2026
Created
Stats

Ви переглядаєте контент українською. Щоб бачити контент іншими мовами, змініть мову сайту.

Channel Information

Channel Information
Channel NameSkaryna Press
Username@skarynapress
CategoryЕлектронні книги та навчальні матеріали
Languageукраїнська
CountryУкраїна
Members138
Channel TypePublic Channel
Created27 лип. 2026 р.
Last Updated18 жовт. 2026 р. • 3 дні тому
StatusActive

Ranking

Global Ranking
#191295-373
Language Ranking
#4160-6
Category Ranking
#1790-1

Participant Growth

Total: 13830 Days growth: +00%
09/1909/2409/2910/0410/0910/1410/18
Participant Growth - 30 Days
DateSubscribers
19:09:2026138
20:09:2026138
21:09:2026137
22:09:2026137
23:09:2026137
24:09:2026137
25:09:2026137
26:09:2026137
27:09:2026137
28:09:2026137
29:09:2026137
30:09:2026137
01:10:2026137
02:10:2026137
03:10:2026137
04:10:2026137
05:10:2026137
06:10:2026137
07:10:2026137
08:10:2026137
09:10:2026137
10:10:2026137
11:10:2026137
12:10:2026137
13:10:2026137
14:10:2026137
15:10:2026137
16:10:2026137
17:10:2026137
18:10:2026138
Participant Growth - Weekly
DateSubscribers
Week of 27:07:2026135
Week of 03:08:2026135
Week of 10:08:2026135
Week of 17:08:2026135
Week of 24:08:2026137
Week of 31:08:2026138
Week of 07:09:2026138
Week of 14:09:2026138
Week of 21:09:2026137
Week of 28:09:2026137
Week of 05:10:2026137
Week of 12:10:2026138
Participant Growth - Monthly
DateSubscribers
July 2026135
August 2026137
September 2026137
October 2026138
Participant Growth - Yearly
DateSubscribers
2026138

Top 10 posts

Most viewed posts from this channel

By views
  1. #1Адразу тры кнігі Skaryna Press пра 2020 г. увайшлі ў поўны сьпіс прэтэ143
  2. #2Кніга Вольгі Барышнікавай у кароткім сьпісе Прэміі Багушэвіча139
  3. #3Сябры, нагадайка 🔔138
  4. #4Ганна Янкута, аўтарка і перакладніца, пра зборнік Ларысы Геніюш “Spiri137
  5. #5Запіс сустрэчы з гісторыцай Тацьцянай Астроўскай, якая адбылася ў рамк135
  6. #6Наш топ першага паўгодзьдзя 2026 🏋️‍♀️134
  7. #7А ў Аўстраліі — зіма! Шчасьлівыя людзі…133
  8. #8У https://bellit.info/roznaje/sjarhjej-dubavjec-razbirajecca-jakoje-zh132
  9. #9The Kyiv Independent https://kyivindependent.com/my-first-impression-w127
  10. #10Фэстываль “Прадмова” абвясьціў чатыры гарады, дзе пройдуць імпрэзы гэт120

Latest Posts

Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
Фэстываль “Прадмова” абвясьціў чатыры гарады, дзе пройдуць імпрэзы гэтага самага вялікага (і самага нашага любімага) фэстывалю беларускай кнігі:

- Уроцлаў – 2-4 кастрычніка
- Вільня – 16-18 кастрычніка
- Прага – 30 кастрычніка - 1 лістапада
- Варшава – 13-15 лістапада

Праграма будзе крыху пазьней.

Чаго й каго там толькі не сустрэнеш! Амаль усе імпрэзы бясплатныя, ад раніцы да вечара. Калі можаце вандраваць на кантынэнт, то абавязкова выбірайцеся.
120007
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Запіс сустрэчы з гісторыцай Тацьцянай Астроўскай, якая адбылася ў рамках праекту «Літаратура і кАВА», можна паглядзець цяпер на Ют’юбе.

Дасьледніца і аўтарка распавядае пра нон-канфармізм у савецкай Беларусі, разважае пра падабенствы і адрозьненьні паваеннай і цяперашняй эміграцыі і ўрокі, якія мы можам вынесьці з гэтых ведаў, і — разам з рэдактарам Skaryna Press Ігарам Івановым — распавядае пра нядаўна выдадзены паэтычны зборнік Ларысы Геніюш, рукапіс якога цяпер захоўваецца ў Лёндане.

https://youtu.be/VVMU6BLy8jk?si=AAS5CEvpmC11hfuG
Video Thumbnail
135005
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
🔴 «Must have для ўсіх, хто цікавіцца карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні». Ціхан Чарнякевіч пра мемуары Галіны Войцік

Запачаткаваная нядаўна «Віленская сэрыя» выдавецтва «Skaryna Press» абяцае ў хуткім часе тамы тэкстаў Францішка Умястоўскага, Макара Краўцова, Уладзіслава Паўлюкоўскага, Янкі Багдановіча і Алены Цэпрынскай. Першаю ж кнігай сталіся мемуары Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма». Усім, хто цікавіцца стракатай карцінай міжваеннай беларускай прысутнасці ў Вільні, гэтая кніга — безумоўны must have.

Самыя тэксты гэтай кнігі пачалі друкавацца ў 2000 годзе ў віленскай беларускай газеце «Рунь», якая ў пэўным сэнсе заняла месца рэлакаванай у Менск «Нашай Нівы», пры тым пад рэдактарствам былога «нашаніўца» Алега Мінкіна. Часткі ўспамінаў працягвалі выходзіць нават і пасля смерці аўтаркі ў 2007 годзе і закончыліся друкам у 2008-м.

З тых часоў гэты мемуарны пласт быў даступны досыць вузкаму колу аматараў і ўладальнікаў падшывак «Руні».

Між тым, ракурс, дадзены Галінай Войцік, нядрэнна дапаўняе апісанне беларусаў у міжваеннай і паваеннай Вільні, і каштоўны поглядам чалавека, якая ведала ўсё тое, што апісвалася ў мемуарах саміх дзейных асобаў старога пакалення віленчукоў, аднак жа пражывала пры гэтым сваё ўласнае жыццё чалавека новага пакалення (таго, пра які «старыя» так шмат думалі і марылі), якое збольшага для народжанай у 1927 г. адбывалася менавіта ў пасляваенны час.

Працяг https://budzma.org/news/miemuary-haliny-voicik-recenzija.html. 🖥 https://d2ay7toh3rrbbs.cloudfront.net/news/miemuary-haliny-voicik-recenzija.html адкрыецца без VPN.
98005
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
Маеце рукапіс? Дашліце на конкурс “Шуфлядка”!

Падрабязнасьці ў https://www.facebook.com/permalink.php?story_fbid=pfbid02YSJjs1JgbnJuxEEjA5YRjVNQY3w1vqBNyKqKgLtBKrtF82VNE1a87Wzm3yaJpEKtl&id=61591920177093 і https://www.instagram.com/p/Dau6-Y7MhJD/?fbclid=IwY2xjawTVbJVleHRuA2FlbQIxMQBicmlkETFpT2xIWlhJVndCQkhYN1ZQc3J0YwZhcHBfaWQBMAABHtOYTz2VxaMraterrcoR6JUJ21qUc1nNXBgcWaIxW18xkNkV6twEBHlW7clD_aem_f3r_W0z0S3ulzq87bASxKA

Конкурс праводзіцца Фэстывалем інтэлектуальнай кнігі “Pradmova”.
81002
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
Ганна Янкута, аўтарка і перакладніца, пра зборнік Ларысы Геніюш “Spiritus flat ubi vult: Вершы 1945-1947”, што сёлета выйшаў у нашым выдавецтве:

“Кніга шыкоўна падрыхтаваная і цудоўна выдадзеная! І я ў захапленні ад прадмовы, мне здаецца, гэта ці не першы раз так уздымаецца пытанне пра калабарацыю ў такім кантэксце, якое вельмі важнае для стварэння нашага, "пра-беларускага" погляду на сваю ж літаратуру.”

📚 Шукайце зборнік у вашых любімых кнігарнях.
137006
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
Сябры, нагадайка 🔔

Ужо сёньня адбудзецца сустрэча з дасьледчыцай беларускага дысідэнцтва і доктаркай гістарычных навук Тацьцянай Астроўскай.

Далучайцеся да https://us02web.zoom.us/j/85698111751?pwd=UzEm6gFJvllnvMka8hBLaH1CZmbHx9.1

20.00 Менск/ 13.00 Нью-Ёрк
138003
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Нагодай для запрашэньня Тацьцяны Астроўскай на размову нашымі прыяцелямі ў ЗША стала факсымільнае выданьне і новае прачытаньне нашым выдавецтвам рукапісу Ларысы Геніюш, які захоўваецца ў Скарынаўскай бібліятэцы ў Лёндане. На думку Т. Астроўскай, гэты рукапіс — раньні прыклад беларускага самвыдаву… Што адразу ўздымае вялікія пытаньні для заходняй навукі, дзе саміздат — гэта збольнага прадукт расейскай інтэлігенцыі вялікіх гарадоў. Такім парадкам, ад крохкага рукапісу Ларысы Геніюш (і радыкальнага прачытаньня ейных тэкстаў) да перагляду ўстаялых гістарычых канцэпцыяў… Калі маеце вольны вечар, далучайцеся праз 20 хвілінак да размовы, а не атрымаецца, будзе запіс паглядзець.
114000
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
Адразу тры кнігі Skaryna Press пра 2020 г. увайшлі ў поўны сьпіс прэтэндэнтаў на Прэмію імя Алеся Адамовіча.

• Кніга апавяданьняў „ https://skarynapress.com/kniharnia/9781915601728/“ Вольгі Касцюк — вытанчаная і рашучая рэфлексія на пратэсты 2020-га, на вайну 2022-га і на расейскую калянізацыю.
• Зборнік „ https://skarynapress.com/kniharnia/9781915601544/“ складаецца з 25-ці эсэ студэнтаў, якія ўдзельнічалі ў пратэстах, былі іх сьведкамі і пацярпелымі. Кніга выйшла таксама на ангельскай мове. Абодва варыянты можна спампаваць задарма з сайту выдавецтва.
• Зборнік інтэрв’ю „Беларускія галасы з Познані“, якія зрабіў журналіст Павел Залескі. Наклад гэтае кнігі ўжо прададзены, але яна ёсьць на https://skarynapress.com/knihi/amazon/ і ў некаторых іншых кнігарнях у розных краінах сьвету.
143009
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

АБА запрашае на чарговую онлайн-сустрэчу ў рамках праэкта " https://www.youtube.com/watch?v=_MpWrAC_BNY&list=PLer1IOcHxEYFEOsLRk0x8-taH7w_Osulx

📅 12 ліпеня
🕐 13.00 Нью-Ёрк / 10.00 Сан-Францыска / 20.00 Менск
📍 https://us02web.zoom.us/j/85698111751?pwd=UzEm6gFJvllnvMka8hBLaH1CZmbHx9.1

Гэтым разам нашая госьця - Тацьцяна Астроўская, гісторыца, доктарка гістарычных навук, дасьледчыца беларускага дысідэнцтва і аўтарка кнігі https://byprosvet.org/product/9632223854919

Нядаўна у выдавецтве Skaryna Press выйшаў зборнік Ларысы Геніюш https://skarynapress.com/naviny/larysa-hienijus/, які паэтка перапляла ва ўласных руках у Празе і які амаль сорак гадоў лічыўся страчаным, пакуль напрыканцы 80-х не трапіў у Лондан.

Тацьцяна напісала ўступны артыкул да зборніка. Падрабязьней у https://d2irubiw350j0j.cloudfront.net/news/41-versh.html

Далучайцеся да сустрэчы.
Паразмаўляем пра культурны супраціў і галасы беларускай інтэлігенцыі, і пра тое, чаму гэтая праца важная менавіта цяпер.
Video Thumbnail
109005
Skaryna Press logo
Skaryna Press

30 серп. 2026 р., 07:29

Photo
Наш топ першага паўгодзьдзя 2026 🏋️‍♀️

Самымі папулярнымі кнігамі нашага выдавецтва былі:

1. Hanna Komar. When I Am Out of Here: Staying Human in a Dictator’s Jail
2. Галіна Войцік. Там, дзе мяне няма (Віленская сэрыя)
3. Ларыса Геніюш. Spiritus flat ubi vult. Вершы 1945-1947
4. Жан-Поль Сартр. Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм (Сэрыя эсэ)
5. На пухнатых лапках. Анталогія нерыфмаванай паэзіі

Гэты рэйтынг — пра самыя прадаваныя кнігі. Сёлета мы выдалі таксама крыху нішавыя, менш прадаваныя, але важныя і цікавыя кнігі:

“(Не) выкрасленыя: Беларускі тэатр 2015–2025” Настасьсі Панкратавай і “Плэйбокс Пандоры” нямецкай паэткі Анны Мендлік.

А ў другім паўгодзьдзі пабачаць сьвет кнігі Оскара Ўальда, Сымоны дэ Бавуар, Зьмітра Вішнёва і… Цёткі (да 150-годзьдзя… мы таксама думалі, што ўсё пра яе ведалі, пакуль не ўзяліся перачытаць яе). — Сьпіс няпоўны 🙃
1340010
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

Photo
А ў Аўстраліі — зіма! Шчасьлівыя людзі…

Самы час зьбегаць па кніжкі ім!

Толькі ж не дасылайце іх сябрам туды! — Нашыя кнігі набыць там лёгка і нядорага:

🦘 https://www.amazon.com.au/hz/wishlist/ls/MRGQPNJ4Q9P0
🦘 https://www.booktopia.com.au/view-shared-wishlist.ep?customer=2154092401&wishlist=2145684332 (кнігарня мучаецца з кірыліцай на сваім сайце, але вы лёгка пазнаеце нашыя кнігі па вокладках)
133006
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

The Kyiv Independent https://kyivindependent.com/my-first-impression-was-its-hell-belarusian-prison-memoir-brings-attention-back-to-lukashenkos-repression/ агляд кнігі Ганны Комар When I'm Out Of Here: Staying Human in a Dictator's Jail, што выйшла ў нашым выдавецтве сёлета. Гэта ангельскі пераклад твору, які зьявіўся два гаты таму пад назвай “Калі я выйду на волю”. Украінскі паблік піша пра кнігу:

Адначасова і турэмны дзённік, і палітычнае сведчанне, кніга менш факусуецца на жорсткасці, чым на далікатных і ўпартых праявах чалавечнасці, якія захоўваюцца побач з аўтаркай. Г. Комар апавядае не толькі пра ўласныя арышт і зняволенне, але і пра перажыванні шматлікіх іншых людзей, якія трапілі ў вір масавых арыштаў пасля паўстання ў Беларусі 2020 года. When I'm Out Of Here пераносіць гэтыя асабістыя пакуты, перажытыя ў турме, у больш шырокі кантэкст нацыянальнай траўмы, ператвараючы індывідуальную памяць у калектыўны летапіс супраціву.

Кнігу можна знайсьці на Амазоне ў многіх краінах, у кнігарні Skaryna Press (друкаваная і электронная вэрсіі) і ў добрых беларускіх кнігарнях Польшчы і Літвы.
127009
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

Photo
Хто тыя два персанажы, якія не пілі ў міжваеннай Вільні, як Зоську Верас абудзілі ад летаргіі і ці праўдзівая байка пра Караткевіча і рэстаран

У кнізе Галіны Войцік «Там, дзе мяне няма» шмат цікавых дэталяў пра Вільню і беларусаў, якія жылі там у 1930—1990‑х гадах.

https://nashaniva.com/398067

Без VPN — https://storage.googleapis.com/nashaniva-by/read.html?page=/398067
99004
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

Photo
«Ангельскі беларус» Арнольд Макмілін адзначае 85-годдзе

Рыгор Барадулін называў яго «ангельскім беларусам», Янка Запруднік — амбасадарам беларушчыны ў англамоўным свеце.

Да юбілею згадваем чатыры важныя факты пра чалавека, які зрабіў для беларускай літаратуры і культуры больш, чым многія яе носьбіты.

З дапамогай архіваў і ўспамінаў сабралі гісторыю навукоўцы, які ўжо некалькі дзесяцігоддзяў застаецца адным з галоўных сяброў Беларусі.

https://novychas.online/asoba/anhelski-belarus-4-fakty-pra-arnolda-makmilina

https://d16qdjybyala21.cloudfront.net/asoba/anhelski-belarus-4-fakty-pra-arnolda-makmilina
980011
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

Photo
Арнольду Макміліну — аднаму з галоўных слупоў англамоўнага беларусазнаўства ў ХХ-XXI стаг. — сёньня споўнілася 85 гадоў.

Арнольд — вельмі дарагі сябра, які падтрымлівае і заахвочвае нас усе гады існаваньня Skaryna Press. Ён быў сярод першых, каму мы пахваліліся першай кнігай — “Бэйруцкімі апавяданьнямі” Агатангела Крымскага. А ён прысьвяціў апошнюю на гэты момант сваю рэцэнзію нашай анталёгіі гей-пісьменства.

Сёлета ў зборніку Ларысы Геніюш Spiritus flat ubi vult мы апублікавалі тэкст А. Макміліна, у якім ён у 1992 г. прадставіў англамоўнай аўдыторыі беларускую паэтку і ейны праскі самвыдаў, што захоўваецца цяпер у Лёндане. Мы пераклалі тэкст на беларускую мову — як і 30 гадоў таму, ён і сёньня застаецца інфарматыўным і дасьціпным.

На здымках: З жонкай А. Макміліна Сьвятланай (якая цяпер працуе над кнігай пра Васіля Быкава) рэдактары Т. Астроўская і І. Іваноў сьвяткавалі ейную прафэсарскую ступень, 2025 г. Сьвятлана і Арнольд Макмілін з рэдактарам У. Гарбацкім, 2023 г.
980011
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

У https://bellit.info/roznaje/sjarhjej-dubavjec-razbirajecca-jakoje-zh-mjasa-pryhatavau-zmicjer-vishnjou-u-novym-ramanje-padkast.html аўтарскага падкаста “Літаратурныя зацемкі” Сяргей Дубавец знаёміцца з раманам Змітра Вішнёва “Я — тое мяса, якое прыгатаваў Зьміцер”. Фантасмагорыя, эміграцыя, палітыка, Менск—Берлін, смерці, паветра няволі і ўсе іншыя дзівацтвы тэксту паступова складаюцца ў пэўную мастацкую сістэму, а не набор выпадковасцяў, як магло падацца чытачу ад пачатку.

🎧 Выпуск можна слухаць на https://youtu.be/whF_SqCLZkg?si=ZbUseDivlm3YlRXn, https://soundcloud.com/bellit-info/litaraturnyja-zatsemki-vypusk-42, https://open.spotify.com/episode/5LgN0tH8XlFDhdcacsjbdb?si=HjBkAcP0T9yKyQ8dTEKICQ, https://podcasts.apple.com/us/podcast/выпуск-42-зміцер-вішнёў-я-тое-мяса-якое-прыгатаваў-зміцер/id1808280188?i=1000772001258, https://podcastindex.org/podcast/7294748 і іншых пляцоўках.

䷉ https://skarynapress.com/kniharnia/9781915601636/, таксама і ў https://play.google.com/store/books/details?id=jLxUEQAAQBAJ, http://books.apple.com/us/book/id6744418873 і https://skarynapress.com/ebooks/

📚 Друкаваная кніга: https://knihauka.com/miasa_visniou, https://bukinistka.store/ya-toye-myasa-yakoye-prygatavau-zmitser, https://gutenbergpublisher.eu/shop/zmicier-visniou/
Video Thumbnail
132002
Skaryna Press logo
Skaryna Press

27 лип. 2026 р., 12:16

Photo
Кніга Вольгі Барышнікавай у кароткім сьпісе Прэміі Багушэвіча

Арганізатары прэміі імя Францішка Багушэвіча https://penbelarus.org/2026/06/09/abveshchany-karotki-spis-premii-imya-franczishka-bagushevicha-2025-goda.html кароткі спіс за 2025 год. У фінальны адбор увайшлі сем твораў – кнігі, падкасты і аўтарскія медыяпраекты, што даследуюць беларускую памяць, мову, гісторыю і сучасны досвед праз літаратуру, рэпартаж, фальклор і візуальнае апавяданне.

🎉 Сярод іх — https://skarynapress.com/kniharnia/9781915601520/ Вольгі Барышнікавай пра музычную культуру беларускіх старавераў. Віншуем дарагую аўтарку.

📚 У продажы ў нашае https://skarynapress.com/kniharnia/9781915601520/, у https://knihauka.com/pl/p/І-даўней-так-пелі-музычны-фальклор-старавераў-паўночна-заходняй-Беларусі-Вольга-Барышнікава/408 і ў https://gutenbergpublisher.eu/shop/barysnikava/.

Здымкі Вольгі Барышнікавай
139004

Showing 17 of 17 posts

Rating

Login required

Frequently Asked Questions

Про що Telegram-канал Skaryna Press?+

Skaryna Press (@skarynapress) — Telegram-канал у категорії Електронні книги та навчальні матеріали на tgdio. На профілі є рейтинг, відгуки, ранг і свіжі пости — вирішіть перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 138 підписників.

Як приєднатися до Skaryna Press (@skarynapress) у Telegram?+

Відкрийте профіль каналу на tgdio, натисніть Join / Open in Telegram і підпишіться на @skarynapress безкоштовно.

Чи варто підписуватися на Skaryna Press (Електронні книги та навчальні матеріали)?+

На tgdio можна перевірити рейтинг, відгуки, ранг і пости Skaryna Press перед підпискою. Зараз на tgdio вказано близько 138 підписників. Порівняйте з подібними каналами Електронні книги та навчальні матеріали.

Де дивитися статистику та пости Skaryna Press?+

На tgdio відкрийте сторінку @skarynapress: статистика підписників, ранг, рейтинг і пости. Посилання Stats показує графіки зростання.